Усе навіны

Кіраўнік «Юнацтва» Баранаў: «У кагосьці з гульцоў ёсць цікавыя прапановы ў Расіі, хтосьці хоча перайсці ў «Дынама» Мінск»

Старшыня «Юнацтва» Аляксей Баранаў распавёў пра лёс гульцоў каманды.

У сезоне-2024/25 каманда стала пераможцам плей-оф экстралігі.

– Нейкія кропкавыя змены будуць у нас у складзе. Па розных прычынах гэта звязана: у кагосьці ёсць цікавейшыя прапановы ў Расіі, нехта хоча паспрабаваць сябе ў КХЛ, у мінскім «Дынама». Зыходзячы з таго, што будзем мець да пачатку лета, будзем кропкава ўзмацняцца, – сказаў Баранаў.