Майсевіч трэніруецца са зборнай Расіі
20-гадовы беларускі брамнік санкт-пецярбургскага СКА Павел Майсевіч удзельнічае ў трэніровачным працэсе расійскай зборнай.
Сёння каманда Рамана Ратэнберга праводзіць адкрытую трэніроўку і двухбаковы матч.
Нагадаем, раней гулец пацвердзіў, што збіраецца атрымаць пашпарт грамадзяніна Расіі – у яго будзе падвойнае грамадзянства.
У гэтым сезоне Майсевіч правёў 18 матчаў у КХЛ, атрымаў 6 перамог, пры каэфіцыенце надзейнасці 3.32, працэнты адбітых кідкоў 89.8 і 1 шатаўце.
Пры гэтым хакеіст не абраў, за якую зборную будзе выступаць у далейшым – гэта вырашыцца пасля допуску Беларусі і Расіі да міжнародных турніраў.
Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
Кантракт гульца са СКА разлічаны да 2027 года.
Майсевіч быў абраны на драфце-2024 НХЛ у 3 раўндзе пад агульным 83 нумарам «Вегасам».