Усе навіны

Аляксандр Скоранаў: «Протас вельмі разумны і працаздольны, таму і гуляе ў найлепшай лізе свету»

Беларускі нападаючы «Поўначсталі» (Расія, КХЛ) Аляксандр Скоранаў падзяліўся меркаваннем пра форварда «Вашынгтона» Аляксея Протаса.

– Так, Леха, у першую чаргу, высокага росту. А па-другое, ён вельмі разумны гулец, у яго высокае хакейнае IQ. Ён нестандартна думаў і паказваў тое, за што яго зараз шануюць.

Протас – працаздольны гулец. Ён шмат працуе, таму і гуляе ў найлепшай лізе свету, – сказаў Скоранаў.