Усе навіны

Трэнер «Амеі Шэньян» Дудзік: «Тры беларуса за сезон закінулі 145 шайбаў каманды са 150»

Беларускі трэнер кітайскага «Амеі Шэньян» Дзмітрый Дудзік расказаў пра працу ў Кітаі. Яго каманда заняла трэцяе месца.

– Як у камандзе апынуліся беларусы Ігар Равенка, Эдуард Грынь і Васіль Мядзведзеў?

– За падбор трэнерскага штаба і легіянераў адказваў наш генеральны менеджэр Чжан Да. Да – гэта імя. Ён беларус, з беларускім пашпартам. Гэта наш генеральны менеджэр. Сын аднаго з фундатараў клуба. Тата ў яго кітаец, а маці родам з Беларусі.

Таму ён цудоўна размаўляе на рускай і на кітайскай мовах. І ён наводзіў даведкі па легіянерах, па трэнерах і меў вырашальны голас пры выбары таго ці іншага кандыдата.

– На якіх ролях беларускія гульцы былі ў вашым клубе?

– Калі скажу, што на лідарскіх, то гэта будзе занадта банальна. З умоўна 150 шайб, забітых камандай за ўвесь сезон, тры гэтыя легіянеры закінулі 145.

У нас нават была адна таварыская гульня, дзе мы гулялі з карэйскай камандай і выйгралі 12:10. Гэтыя дванаццаць галоў забілі тры нападнікі – Васіль Мядзведзеў, Эдуард Грынь і Ігар Равенка.

Я і кіраўніцтва каманды вельмі задаволены легіянерамі. І нашымі беларусамі, і двума маладымі расійскімі абаронцамі. Сваю задачу хлопцы проста перавыканалі, – сказаў Дудзік.