Усе навіны

Волкаў пра паразу ў серыі з «Трактарам»: «Некаторыя хлопцы гулялі на ўколах і маральна валявых»

Форвард мінскага «Дынама» Аляксандр Волкаў распавёў пра прагрэс сваёй каманды.

«Ужо на старце сезона было бачна, што каманда памянялася, стала больш самавітай. Проста ў пачатку сезона легіянерам патрэбны быў час на адаптацыю. Вынікі ў нас былі не такія стабільныя. Але па гульні было бачна, што мы дадалі ў параўнанні з мінулым годам. Проста патрэбен быў час.

Плюс Дзмітрый Вячаслававіч [Квартальнаў] настаяў на змене трэнерскага штаба, каб яму было камфортна. Думаю, да сярэдзіны чэмпіянату мы ўжо ўсе былі на адной хвалі, разумелі нашы моцныя і слабыя бакі. Паступова ўсё пайшло ўгару.

Чаму не змаглі прайсці «Трактар»? Думаю, што для такой каманды, калі б не было траўмаў і ўсе былі здаровыя, гэта не мяжа, але некаторыя нашы лідары былі сур'ёзна траўміраваныя, і ўжо не гулялі, некаторыя хлопцы гулялі на ўколах і маральна валявых, таму Дзмітрый Вячаслававіч так і сказаў, бо ведаў усё, што адбывалася ў камандзе», – распавёў Волкаў.