Усе навіны

Амерыканскі абаронца Грос застанецца ў мінскім «Дынама» (Артур Хайрулін)

Амерыканскі абаронца Джордан Грос застанецца ў менскім «Дынама», паведамляе Артур Хайрулін.

Раней паведамлялася, што гульцом цікавіцца СКА.

29-гадовы хакеіст перайшоў у мінскае «Дынама» летам 2024 года. У 66 матчах рэгуляркі ён набраў 40 (7+33) ачкоў, пры паказчыку карыснасці «+14» і 8 хвілінах штрафу. Ён стаў найлепшым бамбардзірам сярод абаронцаў»зуброў".

У плэй-оф у яго актыве 11 матчаў, 2 (0+2) ачкі, пры карыснасці «+3».