Усе навіны

Ягор Сідараў: «Будзем спадзявацца, што Протас забярэ Кубак Стэнлі і ўсё будзе добра»

Беларускі 20-гадовы праспект "Анахайма" Ягор Сідараў пракаментаваў поспехі суайчыннікаў, якія выступаюць у Паўночнай Амерыцы.

– Яшчэ пра Паўночную Амерыку: працягваеш сачыць за суайчыннікамі?

– На жаль, не сачу. Цяжка мне было перастроіцца з-за гадзінных паясоў. Спаў, не сачыў.

– Як ацэніш шанцы кагосьці з беларусаў выйграць Кубак Колдэра?

– Спадзяюся на гэта. Каманда Клімовіча [«Абатсфард»] добра праяўляе сябе. Ды і Андрухі Лашко [«Каачэла»], які нядаўна дэбютаваў. У гэтых двух каманд больш за ўсё шанцаў.

– Дай бог, Ілля Протас яшчэ дэбютуе…

– Так, сапраўды! Пажывем – убачым. Спадзяюся, Ілля дэбютуе.

– А што думаеш пра шанцы Аляксея Протаса выйграць галоўны тытул у НХЛ?

– Спадзяюся, не сурочым яго. Будзем спадзявацца, што ён забярэ Кубак Стэнлі і ўсё будзе добра, - распавёў Сідараў.