Усе навіны

Шэлег можа змяніць «Брэст» на «Магілёў»

34-гадовы беларускі абаронца Сяргей Шэлег знаходзіцца ў сферы інтарэсаў «Магілёва».

Пра гэта паведамляе Belarushockey.com.

Апошнія чатыры сезоны Шэлег гуляў за «Брэст», а ў трох з іх быў капітанам клуба.

У мінулым сезоне правёў 31 матч і набраў 10 (5+5) ачкоў.