Славак Расандзіч на пытанне пра гульню ў Расіі падчас вайны: «У КХЛ добра плацяць, вось у чым прычына, кар’ера кароткая»
Абаронца зборнай Славакіі Міслаў Расандзіч распавёў пра свой выступ за расійскую «Ладу» ў сезоне-2023/24.
— Што вы думаеце пра тое, што славацкія хакеісты гуляюць у Расіі падчас вайны?
— Кожны гулец робіць тое, што лічыць правільным. У кожнага свае прычыны.
— Вы і самі там гулялі?
— Так, я гуляў там у мінулым годзе.
— Чаму?
— Таму што. У мяне былі свае прычыны.
— Ці можаце вы назваць іх?
— Усе ведаюць, што там добра плацяць. Вось у чым прычына. Кар'ера хакеіста кароткая.
— КХЛ падтрымлівае расійскую армію.
— Я не ведаю. У кожнага свае справы і думкі. Цяжка сказаць, я не ведаю. У вас ёсць сваё меркаванне, а ў мяне — сваё. У кожнага сваё меркаванне аб тым, што правільна, а што не. Гэта трэба паважаць.
— Значыць, грошы важныя для вас?
— Так, — сказаў Расандзіч.