Усе навіны

Расійскі журналіст Лісоўскі: «Не здзівіўся б, калі б зборная Беларусі выйшла ў паўфінал ЧС-2025»

Расійскі журналіст Глеб Лісоўскі мяркуе, што зборная Беларусі магла б выйсці ў паўфінал чэмпіянату свету-2025.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Пару слоў скажу пра Беларусь. Выхад у чвэрцьфінал – вынік мінімум, які магла б ФХБ перад сваёй камандай ставіць.

Улічваючы тое, які падбор выканаўцаў у Дзмітрыя Квартальнава ёсць зараз, я б разглядаў Беларусь скрозь прызму магчымага выхаду ў паўфінал. Наогул бы не здзівіўся такому раскладу падзей, – сказаў Лісоўскі.