Усе навіны

Кубак Стэнлі, 1/4 фіналу: «Вашынгтон» Протаса прайграў «Караліне», «Эдмантан» саступіў «Вегасу»

У ноч на 11 траўня прайшлі матчы другога раўнда плэй-оф НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса прайграў «Караліне» (0:4). Беларус правёў на лёдзе 18:49, дапусціў адну страту шайбы і заблакаваў 1 удар.

Серыі плэй-оф працягваюцца да чатырох перамог адной з каманд.

Другі раўнд

«Караліна» – «Вашынгтон» – 4:0 (0:0, 2:0, 2:0)

Лік у серыі: 2-1

«Эдмантан» – «Вегас» – 3:4 (2:2, 0:1, 1:1)

Лік у серыі: 2-1