Усе навіны

Кубак Стэнлі, 1/4 фіналу: «Эдмантан» выйграў у «Вегаса», «Вашынгтон» Протаса прайграў «Караліне»

У ноч на 13 траўня прайшлі матчы другога раўнда плэй-оф НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Караліне» (2:5). Беларус згуляў 17:03 (з іх 0:52 у большасці і 2:37 у меншасці), нанёс 2 кідкі міма, заблакаваў 1 кідок суперніка, правёў 2 сілавыя прыёмы, дапусціў 3 страты і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

Серыі плэй-оф працягваюцца да чатырох перамог адной з каманд.

Другі раўнд

«Караліна» – «Вашынгтон» – 5:2 (1:0, 1:0, 3:2)

Лік у серыі: 3-1

«Эдмантан» – «Вегас» – 3:0 (2:0, 1:0, 0:0)

Лік у серыі: 3-1