Усе навіны

Брамнік Бальшакоў, які гуляў за Беларусь: «У мяне пашпарту няма беларускага»

Расійскі брамнік Сяргей Бальшакоў, які гуляў за Беларусь, распавёў, што ў яго няма беларускага грамадзянства.

– У мяне пашпарта няма. Я нават не ведаю, як яно правільна. Я ўжо колькі гадоў у Беларусі і не разумею, якое тут правільнае грамадзянства, якое няправільнае і як тут наогул у мяне гэта атрымалася.

Я хацеў атрымаць беларускі пашпарт, каб выступаць за зборную. Але мы не ўдзельнічаем ні на чэмпіянаце свету, ні на Алімпіядзе, ні на іншых міжнародных буйных турнірах. А на, так скажам, маленькіх, як мне сказалі, дастаткова віду на жыхарства. Напрыклад, калі ў Славенію мы ездзілі, можна было ехаць без пашпарта. Або на тур таксама можна было ехаць без грамадзянства.

У мяне від на жыхарства, я яго не так даўно падоўжыў на 10 гадоў. Не ведаю, ці ёсць мне сэнс атрымліваць пашпарт, – сказаў Бальшакоў.

Калі дапусцім я застануся ў Экстралізе, то тады, вядома, камандзе было б выгадна каб я стаў беларусам, каб не было легіянерскага ўнёску, але калі ніхто гэтага не робіць – значыць нікому гэта не цікава – сказаў Бальшакоў.