Усе навіны

Кубак Стэнлі, 1/4 фіналу: «Вашынгтон» Протаса вылецеў ад «Караліны, «Вініпег» абыграў «Далас»

У ноч на 16 траўня прайшлі матчы другога раўнда плэй-оф НХЛ.

Серыі плэй-оф працягваюцца да чатырох перамог адной з каманд.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса прайграў «Караліне» (1:3) і вылецеў з Кубка. Беларус згуляў 20:36 (з іх 2:29 у большасці і 2:09 у меншасці), нанёс 2 кідкі (1 з іх міма), заблакаваў 1 кідок суперніка, правёў 1 сілавы прыём, дапусціў 1 страту, зрабіў 1 перахоп і зарабіў паказчык карыснасці «-2».

У плэй-оф на рахунку Пратаса 6 сустрэч, 2 (1+1) балы, пры паказчыку карыснасці «-2».

Другі раўнд

«Вашынгтон» – «Караліна» – 1:3 (1:1, 0:0, 0:2)

Лік у серыі: 1-4

«Вініпег» – «Далас» – 4:0 (0:0, 1:0, 3:0)

Лік у серыі: 2-3