Усе навіны

Протас паўтарыў свой бамбардзірскі рэкорд у плэй-оф НХЛ

У пятым матчы серыі другога раунда Кубка Стэнлі «Вашынгтон» дома прайграў «Караліне» (1:3, у серыі: 1:4) і завяршыў выступленне плэй-оф НХЛ.

У складзе сталічнай каманды 24-гадовы беларускі форвард Аляксей Протас правёў 6-ы паядынак у сёлетнім розыгрышы Кубка Стэнлі. У плэй-оф-2025 НХЛ у актыве Аляксея 6 гульняў, 2 (1+1) ачкі, пры паказчыку карыснасці «-2».

Ён паўтарыў свой асабісты бамбардзірскі рэкорд у Кубку Стэнлі. 2 (0+2) ачкі ў 4 матчах ён набраў у плэй-оф НХЛ сезона-2023/2024.