Усе навіны

Расіянін Алёшын пакінуў «Брэст»

33-гадовы расійскі нападаючы Ягор Алёшын пакінуў «Брэст».

Гулец пачынаў сезон у «Хіміку», дзе правёў 30 гульняў і набраў 17 (10+7) ачкоў пры паказчыку карыснасці «+2».

У «Брэст» форвард перабраўся ў студзені. Правёў 11 гульняў у рэгулярцы і набраў 3 (1+2) балы.

У плей-оф на рахунку расіяніна 8 паядынкаў і адна шайба.