Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Беларусі і мінскага «Дынама» Вудкрафт працягне ўзначальваць «Штраўбінг Тайгерс»

55-гадовы канадскі спецыяліст Крэйг Вудкрафт застанецца на пасадзе галоўнага трэнера нямецкага «Штраўбінг Тайгерс».

Экс-трэнер зборнай Беларусі і мінскага «Дынама» узначаліў каманду ў лютым.

Новая каманда спецыяліста завяршыла рэгулярны чэмпіянат на 7-м месцы. У 1/4 фіналу плэй-оф саступіла «Айсберэн Берлін» (1-4).