Гулец мінскага «Дынама» Дзюбэ прасіў экс-партнёра па зборнай Канадзе не казаць следчым пра тое, што ён шлёпаў дзяўчыну па попе
Экс-партнёр па моладзевай зборнай Канады форварда мінскага «Дынама» Дылана Дзюбэ Тайлер Стэнберген у якасці сведкі даў паказанні на судзе па справе пра згвалтаванне.
У 2018 годзе пасля таго, як расследаваннем занялася арганізацыя Hockey Canada хакеістамі быў створаны групавы чат.
Стэнберген даў паказанні пра тое, што, пакуль яны размаўлялі ў чатах, ён атрымаў два кароткія тэлефонныя званкі – ад Дылана Дзюбэ, а затым ад Кэла Фута.
Размовы былі кароткімі, паколькі Стэнберген знаходзіўся ў лагеры развіцця і спрабаваў засяродзіцца на хакеі.
У першым званку Дзюбэ сказаў яму, што яму патэлефанаваў кіраўнік Hockey Canada, і сказаў, што будзе расследаванне.
Дзюбэ папрасіў партнёра «проста сказаць, што бачыў», і не ўзгадваць, што ён бачыў, што рабіў Дзюбэ, і што Дзюбэ сам гэта растлумачыць.
Тэлефонная размова з Футам была «амаль такой жа», сказаў «не казаць, што ён зрабіў, што ён сам усё растлумачыць».
Стэнберген зразумеў гэта так, што яму не трэба было згадваць, як ён бачыў, як Дзюбэ шлёпаў дзяўчыну па попе і як Фут садзіўся на шпагат перад яе тварам.
Стэнберген падчас працэсу заявіў, што насамрэч не бачыў, як Фут сеў на шпагат, таму ён не разумеў, чаму Фут яму патэлефанаваў.