Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Беларусі Гусаў узначаліў «Палонію» з Бытама

Былы трэнер зборнай Беларусі Андрэй Гусаў узначаліў «Палонію» з Бытама.

У сезоне-2025/26 «Палонія» будзе выступаць у Д1 Польшчы.

55-гадовы коўч працуе ў гэтай краіне з 2017 года.

Вясной 2025 года Гусаў вывеў юніёрскую зборную Польшчы (U-18) у дывізіён 1А чэмпіянату свету (Д2).