Арцём Каркоцкі: «Вакол Шыпачова ў мінскім «Дынама» было шмат хейту»
Генеральны менеджэр мінскага «Дынама» Арцём Каркоцкі падзяліўся меркаваннем пра расійскага форварда Вадзіма Шыпачова.
– Ведаючы яго магчымасці, яго вопыт і тое, што чалавек правёў столькі матчаў і заваяваў столькі тытулаў, вядома ж, мы разумелі, што рана ці позна ён павінен увайсці ў тую форму, якой мы ўсе ад яго чакалі.
Так, было няпроста. Спачатку сапраўды было шмат хейту. Але бачачы гэты патэнцыял і ведаючы, на што ён здольны...
Ён прымусіў крыху пацярпець, і было няпроста вытрымаць напор ціску. Як бачым, усё гэта аказалася не дарма, таму што ён усё ж майстар з вялікай літары: і рукі, і галава… Усё ж гэта дало свой плён, і ён вельмі моцна дапамог камандзе.
Такія людзі, якія дабіваліся вялікіх перамог, вельмі патрэбны ў распранальні для нашай моладзі. Таму што моладзь раўняецца на іх і глядзіць, як увогуле чалавек паводзіць сябе, размаўляе, як адпрацоўвае на лёдзе, на трэніроўках. Гэта ўсё дае вялікі імпульс для развіцця маладым ігракам.
У прынцыпе мы гэта і ўбачылі ў сезоне, як нашая моладзь змянілася і дадала. Гэта не толькі Вадзіма заслуга, але ў сукупнасці сышлося. Не будзем забывацца на Андрэя Стася. Ён наш капітан, беларус, і ён сапраўды трымаў распранальню ў правільным тонусе. Шмат хто кажа, што ў нас вельмі добры калектыў, – сказаў Каркоцкі.
У плэй-оф КХЛ Шыпачоў правёў 9 матчаў, набраў 3 (1+2) ачкі, пры паказчыку карыснасці 0 і 2 хвілінах штрафу.
У 66 матчах рэгуляркі ён дадаў у свой актыў 57 (15+42) ачкоў, пры карыснасці +4 і 28 хвілінах штрафу. Ён стаў найлепшым бамбардзірам каманды па выніках сезона.