Усе навіны

Вызначыліся паўфінальныя пары Кубка Стэнлі

У ноч на 19 траўня сталі вядомы паўфінальныя пары Кубка Стэнлі-2025.

Захад

«Эдмантан Ойлерз» супраць «Далас Старз»

«Ойлерз» на шляху да фіналу канферэнцыі абыгралі «Лос-Анджэлес» (4-2) і «Вегас» (4-1), «Старз» – «Каларада» (4-3) і «Вініпег» (4-2).

Усход

«Караліна Харыкейнз» супраць «Фларыда Пантэрз»

«Харыкейнз» прайшлі «Нью-Джэрсі» (4-1) і «Вашынгтон» (4-1), «Пантэрз» – «Тампа-Бэй» (4-1) і «Таронта» (4-3).

Першы матч паміж «Каралінай» і «Фларыдай» адбудзецца ў ноч на 21 траўня ў 03:00.

Далей гульні пар будуць праходзіць штодня, чаргуючыся паміж сабой.