Усе навіны

«Хумo» з 10 беларусамі ў складзе звярнулася да прэзідэнта Узбекістана – у клубе не плацяць заробак 4 месяцы

Хакеісты ташкенцкага «Хумo» (Узбекістан, Д1) звярнуліся да прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіеева.

Гульцам не выплацілі заработную плату за 4 месяцы. Сярод тых, хто падпісаў зварот, былі і беларусы.

Каманду ўзначальвае беларус Дзмітрый Катаеў, у яго штаб уваходзяць Ігар Шлыкаў і Кірыл Легчакоў. За каманду выступаюць брамнік Канстанцін Казлоўскі, абаронцы Дзмітрый Саўрыцкі, форварды Антон Асташэвіч, Ягор Буяльскі, Даніла Карабань, Артур Кузняцоў і Андрэй Паўленка.

Раней паведамлялася, што «Хумo» блізкі да таго, каб спыніць сваё існаванне з-за фінансавых праблем.

У мінулым сезоне каманда дайшла да паўфіналу плэй-оф чэмпіянату Казахстана.