Усе навіны

Андрэй Расолька: «Зборная Беларусі на ЧС будзе змагацца за медалі»

Трэнер «Юніёра» Андрэй Расолька падзяліўся меркаваннем пра зборную Беларусі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Вырасла новае пакаленне таленавітых хакеістаў, якія выступаюць у КХЛ і за акіянам, прычым на вядучых ролях.

Моцны напад, добрая варатарская лінія. Гэтая каманда на чэмпіянатах свету будзе змагацца не толькі за выхад у плэй-оф, але і за медалі, – сказаў Расолька.

Найлепшы вынік зборнай Беларусі на чэмпіянатах свету – 6-е месца ў 2006 годзе.