Усе навіны

Генеральны дырэктар ФХР Курбатаў: «У выпадку допуску Расіі да ЧС, магчыма, не будзем праводзіць серыю спарынгаў з Беларуссю»

Генеральны дырэктар федэрацыі хакея Расіі Дзмітрый Курбатаў распавёў пра лёс серыі таварыскіх матчаў паміж зборнымі Беларусі і Расіі.

– Калі нас дапусцяць да чэмпіянату свету, гэта азначае, што ў КХЛ не будзе такога доўгага сезону. З іншага боку, у выпадку допуску мы, можа, і серыю не будзем праводзіць. Можа, у гэтых спаборніцтвах будуць выступаць моладзевыя каманды, – сказаў Курбатаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.