Усе навіны

Гарбуноў блізкі да падаўжэння кантракту з мінскім «Дынама» (metaratings)

28-гадовы беларускі нападаючы Раман Гарбуноў у хуткім часе можа падпісаць новы кантракт з мінскім «Дынама».

Пра гэта паведамляе metaratings.

У сезоне-2024/25 адыграў 67 матчаў у КХЛ закінуў 18 шайб і зрабіў 16 асістаў.

Гарбуноў выступае за «Дынама» з 2021 году.