Усе навіны

39-гадовы экс-гулец зборнай Беларусі Вадзім Сушко перайшоў у «Магілёў»

39-гадовы абаронца Вадзім Сушко перайшоў у «Магілёў».

Кантракт разлічаны да канца красавіка 2026 года.

Гэты сезон Вадзім правёў у складзе «Віцебску». За 53 матчы экстралігі набраў 10 асістаў.

У агульнай складанасці 39-гадовы гулец абароны згуляў у Betera-Экстралізе 887 гульняў (9-ы вынік у гісторыі), у якіх вызначыўся 207 (43 164) ачкамі.

Раней выступаў за зборную Беларусі.