Усе навіны

Кросбі ўпершыню з 2010 года прайграў у складзе зборнай Канады на турнірах пад эгідай IIHF

Канадскі хакеіст Сідні Кросбі ўпершыню з 2010 года пацярпеў паражэнне ў матчы за нацыянальную зборную на турніры пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).

Гэта адбылося ўчора, 19 траўня, у гульні 6-га тура чэмпіянату свету па хакеі ў элітным дывізіёне супраць зборнай Фінляндыі (1:2 пасля булітаў).

Апошні раз да гэтага ў складзе зборнай Канады на турніры пад эгідай IIHF Кросбі прайграваў на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы. Тады ў 3-м туры групавога этапа алімпійскага турніру Канада прайграла зборнай ЗША з лікам 3:5.

У лютым 2025 года Кросбі ў складзе зборнай Канады прайграў зборнай ЗША (1:3) у матчы другога тура турніру чатырох нацый. Гэты турнір праводзіўся пад эгідай НХЛ. У фінале турніру Канада абыграла ЗША ў авертайме – 3:2.

Капітан «Пітсбург Пінгвінз» Сідні Кросбі ўпершыню з 2015 года патрапіў у заяўку зборнай на ЧС. На тым турніры каманда ўпершыню з 2007-га заваявала «золата», выйграўшы ўсе 10 матчаў, а сам Кросбі запісаў на свой рахунак 4 шайбы і 11 ачкоў у 9 паядынках.