Усе навіны

Зборная Аўстрыі па хакеі ўпершыню за 31 год выйшла ў плей-оф чэмпіянату свету

Зборная Аўстрыі па хакеі перамагла Латвію ў сёмым туры групавога этапа чэмпіянату свету-2025 – 6:1.

Такім чынам, аўстрыйцы гарантавалі сабе ў выхад плэй-оф турніру. Аўстрыя прабілася туды ўпершыню з 1994 года, калі прайграла Фінляндыі ў чвэрцьфінале (0:10).

У гэтым годзе ў 1/4 турніру аўстрыйцы сустрэнуцца з пераможцам групы В: Чэхіяй або Швейцарыяй.