Усе навіны
Video

Данія ўпершыню ў гісторыі выйшла ў паўфінал ЧС па хакеі

Зборная Даніі абыграла Канаду (2:1) у чвэрцьфінале чэмпіянату свету ў элітным дывізіёне.

Данія ўпершыню ў сваёй гісторыі згуляе ў паўфінале сусветнага першынства, дзе будзе спаборнічаць супраць Швейцарыі.

Да гэтага найлепшымі вынікамі нацыянальнай каманды Даніі былі чвэрцьфіналы ў 2010-м і 2016-м.

Канада ўпершыню з 2014 года не змагла выйсці ў паўфінал. Таксама для Даніі гэта другая перамога над канадскай зборнай у афіцыйным матчы – упершыню гэта адбылося ў 2023 годзе.