Усе навіны

Sportacentrs: Расію не дапусцілі да ўдзелу ў хакейным турніры на Алімпіядзе-2026

Зборную Расіі не дапусцілі да ўдзелу ў алімпійскім хакейным турніры-2026, інфармуе партал Sportacentrs.

Паведамляецца, што рашэнне было прынятае на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ). Францыя, як наступная каманда ў сусветным рэйтынгу, прыме ўдзел у Гульнях-2026.

У той жа час расійскія прапагандысцкія СМІ сцвярджаюць, што рашэнне пра нядопуск РФ у хакейны турнір на Алімпіядзе яшчэ не прынятае.

Расія і Беларусь адхілены ад турніраў ІІХФ як мінімум да лета 2025 года.

Хакейны турнір сярод мужчын на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года працягнецца з 11 па 22 лютага, жаночы – з 5 па 19 лютага.