Беларус Юзленка ажаніўся
11 чэрвеня, 14:53Фота
1
Усе навіны

Коласаў вернецца ў «Дынама», расіянін Ціхаміраў пакіне мінскі клуб (Хайрулін)

Беларускі брамнік «Філадэльфіі» Аляксей Коласаў вернецца ў мінскае «Дынама».

Пра гэта паведамляе расейскі журналіст Артур Хайрулін.

У сваю чаргу, клуб пакіне расіянін Андрэй Ціхаміраў.

Раней Коласаў ужо выступаў за «Дынама». Сезон-2024/25 ён правёў за акіянам, дзе стаў першым беларускім брамнікам у гісторыі НХЛ.

Кантракт з «Філадэльфіяй» разлічаны да канца сезона-2025/26.