Tribuna/Хакей/Блогі/У Оршы з'явіўся мурал з Салеем насупраць арэны мясцовай каманды, якая пляцецца ў канцы табліцы Экстралігі

У Оршы з'явіўся мурал з Салеем насупраць арэны мясцовай каманды, якая пляцецца ў канцы табліцы Экстралігі

Ці натхніць легенда белхакея «Лакаматыў»?

28 лістапада 2023, 15:25
У Оршы з'явіўся мурал з Салеем насупраць арэны мясцовай каманды, якая пляцецца ў канцы табліцы Экстралігі

У апошні месяц імя легендарнага беларускага хакеіста Руслана Салея, які трагічна загінуў у авіякатастрофе, часта з'яўлялася ў беларускіх медыях. Спачатку телеграм-канал «О, спорт! Ты – мир!» даведаўся, чым сёння займаецца сям'я экс-капітана зборнай Беларусі:

Пасля «Зеркало» выпусціла вялікае інтэрв'ю з Бетан Салей – удавой Руслана.

А ў аўторак у інтэрнэце з'явілася відэа з Оршы, дзе на сцяне аднаго з дамоў намалявалі мурал у гонар легендарнага абаронцы.

Манументальная выява знаходзіцца на доме, які размешчаны насупраць мясцовай лядовай арэны, дзе свае дамашнія матчы праводзіць «Лакаматыў».

Можна меркаваць, што мурал з самым вядомым беларускім хакеістам створаны з мэтай натхніць «чыгуначнікаў» на лепшыя вынікі, бо ў гэтым сезоне справы ў «Лакаматыва» ідуць не вельмі. Пасля нядрэннага старту (7 перамог у 9 матчах) каманда патрапіла ў піке і змагла дабіцца ўсяго трох вікторый у 19 наступных сустрэчах. Як вынік – «Лакаматыў» займае 9-е месца з 12 у рэгулярным чэмпіянаце Беларусі і рызыкуе праляцець міма плей-оф Экстралігі.

Хто ведае, можа, выява Руслана Салея на падыходах да лядовага палаца зможа настроіць хакеістаў «Лакаматыва» на лепшыя вынікі?

Іншыя пасты карыстальніка

Што, Гутар у 30+ мог перайсці ў «Аякс»?! Выглядае, гэта не проста байка ад сябра
Учора, 12:00
После первых матчей сезона тренеры и игроки в Беларуси разнесли поля – вопросы даже к газону, которому нет и 5 лет
13 сакавіка, 12:00
Чым беларускія дзеці адрозніваюцца ад польскіх? Расказвае трэнер з Баранавічаў, які адкрыў клуб у Варшаве
13 сакавіка, 02:52
Чьи клиенты зашли в топ-клубы Беларуси зимой: «Макслайну» помогал Гайдук, «Неману» – пожизненно забаненный
12 сакавіка, 06:54
Клуб з польскага Д2, які зімой не змог заявіць Садоўскага, паехаў на выезд з 14 гульцамі – адыграліся з 0:2, выпусціўшы ў поле брамніка
10 сакавіка, 11:56
Лапавухаў нядаўна атрымаў правы і адправіўся на матч сваёй каманды на машыне – не даехаў, гульню глядзеў на запраўцы
10 сакавіка, 10:04
«Сэрца» з поту, падводка да рэкламы, верш пра «лоўкіх у сексе» – не ўсе дзіўныя віншаванкі белспорту на 8 сакавіка
9 сакавіка, 06:00
У белгандболе шмат навін з Еўропы: трафей у Італіі па зняцці з паўзы, драма са зборнікамі за плэй-оф ЛЧ
8 сакавіка, 12:50
БАТЭ ўзяў афрыканца, які ўцёк з папярэдняга клубу: умее прыгожа забіваць і па-руску, але не скончыў школу
6 сакавіка, 12:00
«Дынама» прысвяціла матч садыстам: шоу рабіў атрад, які забіў Тарайкоўскага, знайшлі фаната, чые калегі збівалі гульца клуба
6 сакавіка, 04:00
1
Что теперь с легионерами «Крумкачоў» из Д1: далекая Азия, тренерство в сборной, отъезд из Украины и игра у оккупантов
5 сакавіка, 12:02
Беларус, які юнаком узяў пашпарт Расіі і гуляў за яе зборныя, стаў там непатрэбны і ў 27 вярнуўся на Радзіму – спатрэбіўся БАТЭ
4 сакавіка, 19:00
Чэмпіёнка свету па самба ўладкавалася ў рэжымны АМАП – здзейсніла дзіцячую мару, садыстаў называе сям'ёй
3 сакавіка, 12:03
Коласаў расказаў пра Амерыку: прабівацца ў НХЛ не хацеў, баяўся выходзіць на вуліцу, выпрасіў клюшку заснавальніка Putin Team
1 сакавіка, 18:25
2
Жодзіна перад самым Кубкам набрала гульцоў з Расіі – адзін выбіў з Еўропы, другі прыехаў ад партнёраў iншага клуба ЧБ
1 сакавіка, 06:00
Жуковский опять собрал самую беларусскую банду в Казахстане: Стасевич и прочие олды, плюс очень странный стадион
28 лютага, 18:30
АБФФ ізноў падвысіла ўнёскі за ўдзел у ЧБ – кажа, што на ўзроўні інфляцыі
27 лютага, 15:32
Першы старт Шкурына ў «Легіі»: мог і забіць, і зарабіць пенальці ў свае, да прэсы не выйшаў, а вось што кажа пра яго трэнер
27 лютага, 11:30
У Салігорску – спартыўны жах: футбольны клуб упершыню вылецеў у Д2, хакейны таксама зазнаў ганьбу, якой раней не было
26 лютага, 18:00
Брэст разабраў БелАЗ перад чвэрцьфіналам Кубка – вогненнае прома прэс-службы «Дынама»
25 лютага, 22:44
Усе пасты