Tribuna/Хакей/Блогі/Матч з 55к гледачоў, траўма ад MVP, дапамога ў пагоні за Грэцкі і крыху тролінгу – так для беларусаў прайшла «рэгулярка» НХЛ

Матч з 55к гледачоў, траўма ад MVP, дапамога ў пагоні за Грэцкі і крыху тролінгу – так для беларусаў прайшла «рэгулярка» НХЛ

Адзін можа пераехаць у месца славы белхакея.

Аўтар — bytribuna com
Матч з 55к гледачоў, траўма ад MVP, дапамога ў пагоні за Грэцкі і крыху тролінгу – так для беларусаў прайшла «рэгулярка» НХЛ

У ноч з 18 на 19 красавіка па Беларусі ў НХЛ завяршыўся чарговы рэгулярны сезон. Яго ўжо лічаць гістарычным – было шмат інтрыг да апошняга, непрадказальных развязак, а яшчэ адразу два гульцы зрабілі па 100 галявых перадач (раней такіх паказнікаў за ўсю гісторыю дасягнулі толькі трое).

Былі цікавосткі і для беларускага гледача – у сезоне НХЛ паўдзельнічалі адразу чатыры хакеісты з Беларусі, а навіны былі і пра іншых. Раскажам самае цікавае з таго, што з імі здаралася.

Рэкорд па пунктах

Ягор Шаранговіч правёў чацвёрты сезон у НХЛ – і першы ў «Калгары» аказаўся больш паспяховым за тры ў «Нью-Джэрсі». За канадцаў беларускі форвард правёў усе 82 гульні «рэгуляркі» і набраў 59 (31+28) балаў, стаўшы найлепшым снайперам каманды. А яшчэ пабіў рэкорд для беларускіх хакеістаў па пунктах за адзін «гладкі» сезон, пра што мы ўжо расказвалі падрабязна.

А ў сакавіцкім матчы супраць «Тампы» (6:3) Шаранговіч аформіў па два галы і асіста – і стаў трэцім наогул і першым за 10 з лішнім гадоў беларускім хакеістам з чатырма пунктамі за сустрэчу.

Рэдкі гол з падвойным беларускім удзелам

У 23 гады змог дэбютаваць у НХЛ абаронца Ілля Салаўёў – таксама за «Калгары», дзе ў выніку правёў 10 матчаў. У сваім трэцім матчы лігі Салаўёў зрабіў першы асіст, а ў пятым яшчэ адной перадачай дапамог закінуць Шаранговічу.

Два беларускія хакеісты паўдзельнічалі ў адной шайбе ўпершыню з 11 сакавіка 2012-га – тады Андрэй Касціцын двойчы закінуў з перадач Сяргея Касціцына за «Нэшвіл».

Гульня пры 55 тысячах гледачоў

У канцы кастрычніка 2023-га «Калгары» прыехаў у госці да «Эдмантан» на «Класіку спадчыны» – адну з серый гульняў НХЛ на адкрытым паветры на вялікіх стадыёнах. У той раз хакейную каробку ўстанавілі на арэне для канадскага футбола, а на трыбунах зафіксавалі 55411 гледачоў. Гаспадары выйгралі 5:2, Шаранговіч і Салаўёў гасцям нічым не дапамаглі, затое відавочна адчулі вялікую атмасферу.

«Калгары» на гульню прыбыў у «каўбойскіх» джынсавых касцюмах.

Дапамога з пагоняй за гістарычным дасягненнем

Аляксей Протас таксама правёў свой найлепшы сезон у НХЛ – усе тры прайшлі ў «Вашынгтоне», за які ў цяперашняй «рэгулярцы» форвард згуляў у 78 сустрэчах і набраў 29 (6+23) пунктаў. Але пры любой статыстыцы гульцоў «сталічных» уся ўвага заўзятараў прыкавана да аднаго – расіяніна Аляксандра Авечкіна. Да чалавечых якасцяў заснавальніка Putin Team велізарныя пытанні, у гульнявых па ходзе сезона некаторыя сумневы таксама былі, але ў выніку Авечкін набраў 65 (31+34) пунктаў і дапамог камандзе пралезці ў плэй-оф.

Але прычына агульнай цікавасці – вядома, пагоня за гістарычным дасягненнем Уэйна Грэцкі: канадзец з беларускімі каранямі за карʼеру закінуў 894 шайбы, на рахунку 38-гадовага Авечкіна цяпер 853. У гэтай гонцы крыху дапамог расіяніну і Пратас: у апошнім матчы ў 2023-м супраць «Нэшвіла» (2:3 ПБ) зрабіў Авечкін асіст (адзнака 3:03).

Пазней Пратас, у якога з Авечкіным добрыя адносіны, казаў, што «робіць усё, каб дапамагаць» расіяніну, а потым будзе «ўнукам і праўнукам расказваць, як з Авечкіным у адным звяне гуляў» (што здаралася не так часта).

Юбілейны матч

У пачатку сезона Протас таксама дасягнуў юбілейнай адзнакі ў 100 матчаў у НХЛ – восьмым з беларускіх хакеістаў. «Круглай» стала лістападаўская сустрэча з «Каламбусам» (2:1), у якой форвард не набраў балаў. Цяпер у Пратаса 169 гульняў – а неўзабаве ён павінен стаць сёмым у беларускай гісторыі ўдзельнікам плэй-оф. Праўда, барацьба за Кубак Стэнлі ў «Вашынгтона» пачынаецца адразу супраць чэмпіёнаў «рэгуляркі» з «Рэйнджэрс» – нічога добрага гэта не абяцае.

Траўма ад MVP

Не самым прыемным атрымаўся сезон у абаронцы Уладзіслава Калячонка. Толькі ў лістападзе ён атрымаў свой нячасты шанц у НХЛ – выйшаў на гульню «Арызоны» з «Лас-Вегасам» (2:0). Але адгуляў толькі шэсць хвілін – у пачатку сёмай зазяваўся і трапіў пад сілавы прыём ад канадца Джонатана Маршэса – MVP розыгрышу Кубка Стэнлі 2023 года. Пасля гэтага Калячонак з цяжкасцю ўстаў і адразу адправіўся ў распранальню.

У выніку Калячонак прапусціў два з паловай месяцы – наступны матч правёў толькі 9 лютага. І было гэта ўжо ў АХЛ, куды паспелі вярнуць хакеіста. Зрэшты, як водзіцца ў каманд без плэй-оф, у канцы сезона «Арызона» дала рэзервістам яшчэ шанец – і Калячонак згуляў чатыры сустрэчы, у якіх аформіў 1+3.

Будучы пераезд у памятнае для белхакея месца

Ну а «Арызона» Калячонка перастае быць ранейшай – дзеля большага камерцыйнага поспеху НХЛ ухваліла продаж клуба з пераездам у суседні з Арызонай штат Юта. Цяпер каманду чакаюць новыя назва і месца базавання. Цяпер у Юце адна хакейная каманда, якая гуляе на трэцім амерыканскім узроўні, а супернікаў прымае ў мястэчку Уэст-Уэлі-Сіці, які ўваходзіць у агламерацыю сталіцы штата – Солт-Лэйк-Сіці. Так, у тым самым «Мавэрык Цэнтры», дзе зборная Беларусі на АГ-2002 атрымала легендарную перамогу над шведамі ў чвэрцьфінале.

Зрэшты, «Юта» у НХЛ плануе гуляць на арэне цёзак з НБА пад назвай «Дэльта Цэнтр» – там больш месцаў для гледачоў.

Новыя кантракты

Вырашалі на працягу сезона і справы з дамовамі. У пачатку 2024-га новы пяцігадовы кантракт з «Вашынгтонам» падпісаў Протас – на пяць гадоў і сумарна амаль 17 млн долараў.

А ў пачатку красавіка «Анахайм» падпісаў кантракт з 19-гадовым Ягорам Сідаравым – максімальна магчымы па грошах у яго статусе. Менеджарам было чаму ўразіцца.

Рэспекты і подколы

У «рэгулярцы» беларускія хакеісты не раз чулі пахвалы ад партнёраў і трэнераў. Асабліва, зразумелая справа, даставалася Шаранговічу – трэнер «Калгары» Раян Хаска да канца сезона ўсё больш упэўнена казаў, што «можа пакласціся» на гульца, і «вельмі задаволены тым, што ён зрабіў». Нечаканы камплімент прыйшоў Протасу – коўч «Вашынгтона» Спенсер Карберы заявіў, што хакеіст «паказвае, як вы можаце развівацца, калі будзеце здольным да навучання, зʼяўляецца прыкладам, які я, хутчэй за ўсё, буду прыводзіць да канца жыцця».

Але і без падколаў не абышлося. Пасля падпісання Протасам згаданага кантракту аднаклубнік Бэк Маленсцін сустрэў беларускага хакеіста крыкам «Хто хоча стаць мільянерам?» і прайграў стары хіт рэпераў Jay-Z і Lil Wayne, дзе шмат разоў паўтаралася слова «мільярдэр».

А калі галкіпера «Калгары» Дэна Уладара папрасілі растлумачыць, у чым сакрэт поспеху кідкоў Шаранговіча, брамнік выдаў: «Здаецца, што ён спачатку цягне клюшку, але затым ён кідае, трымаючы рукі зверху блізка адна да адной. Увогуле, гэта дзіўны кідок. Магчыма, у іх у Беларусі нармальных клюшак не было».

Іншыя пасты карыстальніка

День Ковалевича наступил раньше финала Кубка – так «Ислочь» вернулась к победам, а «Динамо» Брест на второе место
Учора, 22:40
Год таму экс-форвард зборнай Беларусі ў 30 знік з хакея – верыць, што вернецца, але пакуль нічога не атрымліваецца
Учора, 05:00
2
Шерстнев – очередной «совместитель» во главе АБФФ: другие собирали по несколько постов, один договорился на «обмен» из-за ЕС
22 траўня, 20:00
Лидер ЧБ дал более 150 тысяч долларов на лечение мальчика из Постав – вот что с ним произошло
22 траўня, 15:00
1
Да мацернай прамовы Молаш не казаў пра тугу босу «Тарпеда-БелАЗ», але той не крыўдуе – і каманда не так сумуе, як здавалася па спічы
22 траўня, 06:00
Подкидка и удар с лета – культовые штрафные от Белькевича и Концевого невозможно забыть. Вот что это было
21 траўня, 18:30
Засунуць Клімовіча ў «Дынама» без згоды трэнераў хацеў не Кавальчук – затое ён прыдумаў грашовыя санкцыі
21 траўня, 15:00
1
Ох, как же получает самый молодой беларусский тренер за рубежом – и, если честно, по делу
21 траўня, 12:00
3
«Сухой лист» украинца, замена вратаря в 1-м тайме, собака на поле. Как финалисты Кубка досрочно сыграли тур
20 траўня, 22:09
Кого дала футболу академия Зайцева: гол-фантом БАТЭ, много юниоров для сборных (даже из Д6 Польши), контракты в России
20 траўня, 15:00
В командах путинской армии играет больше десятка беларусов – полсборной «пляжников», люди, сменившие паспорт, и не только
20 траўня, 12:00
Помните африканца, которого то брали в «МЛ», то выгоняли, то снова брали? Вот как он начал сезон (с приключениями)
20 траўня, 06:48
«Арыс» нават думаў пра Ганчарэнку, але абраў Радзькова, які зімой адмовіў пары клубаў
19 траўня, 14:03
1
Немощь «Динамо» Брест в атаке исчезла после одной перестановки: пока Лаптев молчит, решать помогает другой
19 траўня, 06:52
1
Вратарь БАТЭ помог «МЛ» сохранить отрыв. После в Витебске запустили салют под песню чемпионов
18 траўня, 23:34
2
Помните нелепые «драфты» в КХЛ? До «Динамо» Минск доехал всего один иностранец, и в беларусов попадали не всегда
18 траўня, 17:00
2
Кейс Зиновича – не единственный «военный» в белфутболе: в 2025-м игроков уже лишились в «МЛ», БАТЭ (лучшего), Жодино и не только
18 траўня, 12:00
2
«Динамо» Брест за три матча забило 12 мячей (как вырезал Корцов!), а чемпионы пустили два от полного аутсайдера на бедном газоне
17 траўня, 21:10
2
Праграмная прамова Молаша з 74 мацюкамі – па сутнасці, бура з нічога, але адно пытанне трэнера Жодзіна прымушае задумацца
17 траўня, 04:30
4
«Неман» выиграл впервые за пять матчей – и сразу репетицию финала, «Славии» помогла красная у аутсайдера
16 траўня, 21:05
1
Усе пасты