Tribuna/Хакей/Блогі/Як беларус бiў драфт-рэкорд Салея: абвяшчэнне ад зоркі НХЛ, памяць пра бацьку, гумар зайшоў журналістам

Як беларус бiў драфт-рэкорд Салея: абвяшчэнне ад зоркі НХЛ, памяць пра бацьку, гумар зайшоў журналістам

На вачах легенды зборнай.

Аўтар — bytribuna com
29 чэрвеня 2024, 11:30
Як беларус бiў драфт-рэкорд Салея: абвяшчэнне ад зоркі НХЛ, памяць пра бацьку, гумар зайшоў журналістам

У ноч з 28 на 29 чэрвеня ў прыгарадзе Лас-Вегаса прайшоў драфт НХЛ-2024. Ён быў асаблівым для беларускага хакея – абсалютная большасць прагнозаў сцвярджала, што 18-гадовы абаронца Арцём Леўшуноў будзе абраны адным з першых.

Да гэтага беларускім рэкордам быў Руслан Салей – вялікага для краіны хакеіста ў 1996-м абраў пад дзявятым нумарам «Анахайм». У выніку Леўшуноў упэўнена перасягнуў гэта дасягненне – спрацаваў самы верагодны па прагнозах варыянт: пад другім нумарам абаронцу забраў «Чыкага». Раскажам, як усё прайшло.

Арэна «Сфера» ў важны вечар была поўная людзей. Асабіста за драфтам назіраў і легендарны абаронца зборнай Беларусі Уладзімір Дзянісаў – разам з Кірылам Метлюком, беларускім трэнерам па катанні, у якога Леўшуноў адточваў свае навыкі.

Ад «Чыкага» абвяшчаць другі пік выйшаў не хто-небудзь, а першы нумар драфта-2023 Конар Бедард – канадзец у дэбютным сезоне НХЛ набраў 61 (22+39) ачко за клуб і атрымаў «Колдэр Трофі», узнагароду найлепшаму навiчку сезона. Бедард, апрануты ў чырвоны гарнітур без шкарпэтак, справіўся са сваёй задачай хутка – і ашчаслівіў маму і брата Леўшунова, якія былі ў зале.

Сам Леўшуноў па дарозе на сцэну зняў свой шэры пінжак, каб было лягчэй надзець джэрсі «Чыкага» – праз пару секунд у ім гулец ужо пазіраваў з Бедардам і іншымі.

Генменеджар «Чыкага» Кайл Дэвідсан так патлумачыў выбар: «Думаю, гэта поўны пакет. Ён умее ісці ў атаку, ён умее катацца, ён супермабільны, у яго выдатныя параметры, ён агрэсіўны, магутны абаронца, і мы думаем, што ён яшчэ вырасце. І цяперашні пакет, і патэнцыял нас вельмі інтрыгавалі».

Пасля абвяшчэння пра выбар Леўшунова ў акаўнтах «Чыкага» з’явілася гіфка з ператварэннем зялёнай формы каманды ўніверсітэта Мічыгана, дзе хакеіст зарэкамендаваў сябе ў мінулым сезоне, у джэрсі «Чыкага». Вакол былі напісаны дасягненні хакеіста. Праўда, азначанае «золата моладзевага ЧС» Леўшуноў узяў у Д2.

У сацсетках і на ТБ шмат каламбурылі са словамі Arty (форма ад імя Арцёма) і party («вечарынка»), а сам хакеіст быў нарасхват. Належыла шмат фота – напрыклад, з калегамі па топ-3 выбару: Маклін Селебрыні першым пайшоў у «Сан-Хасэ», Бекет Сенеке – трэцім у «Анахайм».

А вось пазіраванне ў дэкарацыях раздзявальнi.

Журналістаў цікавілі і каментарыі Леўшунова. У экспрэс-студыі канала ESPN ён не адразу зразумеў, як гаварыць у мікрафон – вядучая пасунула руку хакеіста, але ён тут жа забыўся пра гэта і пачаў жэстыкуляваць, чым насмяшыў суразмоўцу. «Чыкага» ужо паабяцаў папрацаваць над «мікрафоннымі ўменнямі» Леўшунова.

Далей была невялікая прэс-канферэнцыя, якую Леўшуноў пачаў з фразы: «Чакаў гэтага 18 гадоў, нарэшце я дзесьцi», – і тут жа паправіў сябе: «Не «дзесьцi», а ў «Чыкага». Журналісты 10 хвілін задавалі гульцу розныя пытанні – хакеіст адказваў па меры сіл, ясна паказаўшы любоў да слова yeah у выпадку цяжкасцяў з фармулёўкамі. Сярод іншага спыталі, чым Леўшуноў захапляецца – ён назваў футбол і баскетбол, але перш за ўсё згадаў рыбалку.

Асобна аднаго з журналістаў зацікавіла, што хакеіст «даведаўся пра сябе, прайшоўшы праз асабістую трагедыю» – Леўшуноў нават папрасіў паўтарыць пытанне, аказалася, мелася на ўвазе смерць яго бацькі ў 2021-м ад наступстваў каранавіруса. Гулец адказаў, што «гэта жыццё», а бацька заўсёды казаў яму быць сабой і заставацца моцным.

У нейкія моманты здавалася, што Леўшуноў марыць хутчэй скончыць прэс-канферэнцыю, але ў канцы ён, наадварот, як быццам не хацеў сыходзіць – адпусціў нейкі жарт пра «шары» і «сімпатычную дзяўчыну» і дадаў: «Так, было вельмі весела, калі я быў маладзейшы, рабяты. Цяпер я крыху больш сур’ёзны, але ўсё роўна забаўляюся. Імкнуся забаўляцца, канешне». Усё гэта суправаджалася смехам навокал.

А яшчэ, як аказалася, Леўшуноў паспеў запісаць відэазварот для беларускай федэрацыі хакея, якая і выклала ролік.

У сухiм астатку перспектывы Леўшунова застаюцца незразумелымі. Ён адправіцца ў лагер развіцця «Чыкага», што стартуе 1 ліпеня, а далей застаецца толькі назіраць – клуб можа як адправіць хакеіста ў АХЛ, так і ўвогуле пакінуць у камандзе універсітэта Мічыгана.

Іншыя пасты карыстальніка

В ЧБ закрыли 1-й тур: Седнев опять без победы, прямая красная у «Динамо»
Сёння, 19:32
Гнеў ад смяшкоў, круглыя ​​вочы, спакойны госць – як у белфутболе ўбачылі наезд кіраўніка АБФФ і адказ чынушы «мінспорту»
Сёння, 13:00
И «Ислочь», и «Неман» сделали запрещенные замены, а клубы наказали по разным статьям – вот детальный анализ, почему так
Сёння, 05:00
2
В ЧБ-2025 первый перенос, «горочка» «Немана» увидела разгром, а БАТЭ начал с победы
Учора, 19:00
Босс АБФФ знатно осадил чинушу из «минспорта», но и сам наговорил – абсурд по Д3, фейковый «подъем» Алоса и т. д.
Учора, 12:30
1
На БАТЭ можно ходить в рассрочку, а самые высокие цены не в Бресте и не у «Динамо». Сколько в ЧБ стоят билеты и абики
Учора, 06:00
В Польше уверены, что беларус поджег для России гипермаркет – брал медаль ЧБ, якобы предал МТЗ-РИПО, жена носила майку Nazi
14 сакавіка, 15:00
Лукашэнка ўжо перадумаў мяняць галоўнага па белфутболе, там вераць, што Кавальчука хутка ўтаймуюць – а пакуль той зноў напаскудзіў
14 сакавіка, 06:00
Как открывали ЧБ-2025: без босса АБФФ (завтра могут убрать), но с 99-летним бодрым ветераном
13 сакавіка, 21:37
Самый дорогой состав в лиге – у Жодино: набрали в аренду, тройка пришла из «Динамо», выбор – на каждой позиции
13 сакавіка, 18:00
«Дынама» і з мільёнамі ад УЕФА па максімуме скнарнічае на трансферах і нават дзіцячых трэнерах – БАТЭ ў прайме паводзіўся інакш
13 сакавіка, 14:00
Памятаеце, планы трэнераў «вышкі» слухала камісія, дзе не ўсе мелі досвед у футболе? Даведаліся, што стала з ідэяй Юрэвіча
13 сакавіка, 08:00
Зорка НБА згадала, як была фатографам у Кобе Брайанта – абслужыла тады і топ-беларусак (яны дагэтуль удзячныя)
12 сакавіка, 20:19
Никто не видел, что у вратаря «Ислочи» травма, но та хочет наказать «Неман» за нарушение, которое, возможно, допустила сама
12 сакавіка, 18:02
1
В Гомеле впервые проведут матч высшей лиги на стадионе, который даже старше минского «Динамо»
12 сакавіка, 15:00
Трэнер дапамог «Дынама» прадаць гульца ў «Порту» – і цяпер спаганяе сваю долю. Клуб упёрся, АБФФ разбіраецца
11 сакавіка, 19:00
Ковалевич не понял, почему его забанили, а Быкова за руки на яйцах нет – что ж, вот очевидный ответ для тренера «Немана»
11 сакавіка, 14:01
Из-за травмы напарника отпахал больше 20 минут, но хотел еще: как самый молодой беларус дебютировал в НХЛ
11 сакавіка, 11:19
Два кошмарных привоза кипера не помогли победить «Легии» Шкурина – пропустили на 90+10-й
10 сакавіка, 23:11
Вратарь-беларус, который удивил КХЛ в прошлом сезоне, обвалился по всем параметрам – и был спущен в ВХЛ
10 сакавіка, 19:00
Усе пасты