Tribuna/Хакей/Блогі/«Юнацтва» ў крызісе, рэгіёны наступаюць: з якіх беларускіх школ трапляюць на драфт НХЛ і ў выніку атрымліваюць там шанц

«Юнацтва» ў крызісе, рэгіёны наступаюць: з якіх беларускіх школ трапляюць на драфт НХЛ і ў выніку атрымліваюць там шанц

Вось якія СДЮШАР у топе.

Аўтар — bytribuna com
4 ліпеня 2024, 18:00
«Юнацтва» ў крызісе, рэгіёны наступаюць: з якіх беларускіх школ трапляюць на драфт НХЛ і ў выніку атрымліваюць там шанц

У гісторыі драфтаў НХЛ цяпер 43 абраныя беларускія хакеісты (праўда, трое да моманту піку паспелі памяняць грамадзянства на расійскае). Расказваем, якія хакейныя школы выхавалі большасць з іх.

«Юнацтва» наперадзе, але ў крызісе

«Юнацтва» наперадзе, але ў крызісе

На рахунку сталічнай школы цэлых 14 беларускіх хакеістаў, абраных на драфтах НХЛ. Першы такі выпадак быў яшчэ ў 1989-м: «Калгары» пад 231-м пікам забраў абаронцу Аляксандра Юдзіна, які на той момант гуляў за маскоўскае «Дынама». Праз некалькі гадоў хакеіст спрабаваў замацавацца ў «Флэймз», аднак праз тры месяцы мінчаніна адправілі дадому.

У 1990-х практычна ўсе задрафтаваныя беларусы прадстаўлялі школу «Юнацтва», але з шасці хакеістаў толькі адзін увайшоў у топ-100 – у 1999-м нападаючы «Северсталі» Канстанцін Кальцоў быў задрафтаваны «Пітсбургам» пад 18-м нумарам. Таксама за акіянам выбіралі абаронцу Аляксандра Журыка (1993-й, № 163, «Эдмантан») і форвардаў Дзмітрыя Старасценку (1992-й, № 120, «Рэйнджэрс»), Віталя Козеля (1993-й, № 212, «Анахайм»), Дзмітрыя Шульгу (1994-ы, № 162, «Эдмантан») і Яўгена Курыліна (1999-й, № 259, «Караліна»).

У «нулявых» паток выхаванцаў «Юнацтва» на драфт паменшыўся. Форварды Канстанцін Захараў і Міхаіл Грабоўскі, якія лічыліся ў Беларусі вялікімі талентамі, не трапілі нават у сотню першых – № 101 (2003-ы, «Сэнт-Луіс») і № 150 (2004-ы, «Манрэаль») адпаведна. Таксама зацікавілі ў НХЛ абаронца Кірыл Гатавец (2009-ы, № 183, «Тампа-Бэй») і нападаючы Сяргей Кукушкін (2004-ы, № 218, «Далас»).

У 2000-х у Мінску з’явілася некалькі новых каткоў, дзе пачалі базавацца розныя дзіцячыя каманды. У таленавітых юных хакеістаў з’явіўся небывалы да таго выбар, што адбілася на канкурэнтаздольнасці школы «Юнацтва». З 2015 года з яе выхаванцаў задрафтавалі ўсяго траіх. Сярод іх адзін палявы – абаронца Сцяпан Фалькоўскі (2016-ы, № 186, «Калгары»). У 2015-м выбралі варатара Паўла Карнаухава, які да гэтага перайшоў у структуру ЦСКА, атрымаўшы расійскі пашпарт. Правы на галкіпера замацаваў «Калгары» пад 136-м пікам. Два гады таму брамнiк Іван Жыгалаў быў пад 225-м нумарам узяты «Каларада».

З 14 задрафтаваных выхаванцаў «Юнацтва» ў НХЛ згулялі толькі двое. Кальцоў выступаў за «Пітсбург» і набраў 38 (12+26) балаў у 144 паядынках, а Грабоўскі, які мяняў каманды, у дзесяці сезонах правёў сумарна 544 матчы і зарабіў 298 (125+173) ачкоў.

«Дынама» паспяхова адрадзілася

«Дынама» паспяхова адрадзілася

Клубы НХЛ на драфце зацікавілі 7 выхаванцаў гэтай мінскай школы. На яе рахунку – першы беларускі гулец на драфце: у 1988-м дэфа Юрыя Крывахіжу 209-м абраў «Манрэаль». Пры гэтым сам хакеіст даведаўся пра факт толькі праз тры гады ад нейкага агента – увесь гэты час «Манрэаль» не атрымліваў з Мінска адказаў на свае запыты. Неўзабаве пасля Крыважыхі былі задрафтаваныя форварды Андрэй Кавалёў (1990-ы, №1 14, «Вашынгтон») і Аляксандр Андрыеўскі (1991-й, № 220, «Чыкага»).

На заранку незалежнасці «Дынама» перайшло ў прыватныя рукі і атрымала назву «Цівалі». Гэтаму клубу таксама атрымалася адправіць свайго гульца на драфт – у 1997-м там пад нумарам 68 «Эдмантан» узяў абаронцу Сяргея Ярковіча.

Дынамаўскую школу адрадзілі летам 2005-га – але толькі ў 2019-м кагосьці з яе ўзялі на драфце: «Фларыда» пад 52-м нумарам выбрала абаронцу Уладзіслава Калячонка. Затое за апошнія тры гады на драфт патрапілі тры дынамаўцы. У 2021-м у першай сотні апынуліся брамнік Аляксей Коласаў (№ 78, «Філадэльфія») і Дзмiтрый Кузьмін (№ 82, «Вініпег»). А летась «Нью-Джэрсі» замацаваў за сабой правы на дэфа Данііла Карповіча (№186).

З сямёркі хакеістаў на лёд у НХЛ выходзілі двое. Андрыеўскі ў снежні 1992-га стаў першым беларускім гульцом у НХЛ, але ў гульні за «Чыкага» супраць «Дэтройта» нічым сябе не праявіў – і гэты матч так і застаўся для хакеіста адзіным у наймацнейшай лізе свету. Амаль праз 30 гадоў у НХЛ дэбютаваў Калячонак. Цяпер на рахунку абаронцы 39 матчаў і 7 (2+5) ачкоў за «Арызону».

У Мінску гадуюць не толькі гэтыя школы

У Мінску гадуюць не толькі гэтыя школы

Ёсць свае поспехі і ў мінскай СДЮШАР №12. У 1996-м яе выхаванца Руслана Салея пад дзявятым нумарам абраў «Анахайм». Абаронца правёў за гэтую каманду дзевяць сезонаў і 634 матчы, выбіўшы 115 (31+84) балаў. У 2003 Салей дайшоў з «Анахаймам» да фіналу Кубка Стэнлі, за беларусам застаецца восьмае месца ў гісторыі клуба па колькасці матчаў у «рэгулярцы» (594). Таксама на рахунку Салея ў НХЛ яшчэ 344 матчы і 105 (21+84) ачкоў за «Фларыду», «Каларада» і «Дэтройт».

У 2019-м яшчэ адным гульцом са СДЮШАР №12 на драфце НХЛ стаў Данііл Місюль, які ў 12 гадоў з’ехаў у яраслаўскі «Лакаматыў» і пазней атрымаў расійскі пашпарт. Абаронцу пад нумарам 70 абраў «Нью-Джэрсі». У мінулым сезоне Місюль спрабаваў прабіцца ў каманду, але пакуль гуляе ў фарме з АХЛ.

Зорным выхаванцам можа пахваліцца і СДЮШАР выканкама Лукашэнкі па Мінску (у 2020-м яна з яшчэ адной школай злілася ў новую СДЮШАР, якой далі імя Салея). Менавіта ў «выканкамаўцаў» пачынаў займацца Ягор Шаранговіч, якога ў 2018-м пад 141-м пікам задрафтаваў «Нью-Джэрсі». Цяпер на рахунку Шаранговіча пяць сезонаў у НХЛ – за «Нью-Джэрсі» і «Калгары» форвард у суме правёў 290 матчаў, набраўшы 165 (84+81) пунктаў і ўстанавіўшы сезонны рэкорд вынiковасці для белхакея.

Брамнік Павел Майсевіч пачынаў трэніравацца там жа, дзе Шаранговіч, праз некаторы час перайшоў у «Юнацтва», але там у кіперы не ўбачылі вялікіх перспектыў. Па выніку Майсевіч з’ехаў у структуру СКА, у мінулым сезоне заявіў пра сябе ў КХЛ, а на днях быў абраны «Вегасам» пад 83-м нумарам.

Разам выхаванцы сталічных школ складаюць 58% ад задрафтаваных у НХЛ беларускіх гульцоў (25 з ​​43).

Ёсць два райцэнтры

Ёсць два райцэнтры

Масавае адкрыццё рэжымам лядовых палацаў у райцэнтрах прынесла сціплы плён, калі глядзець на драфты НХЛ. У 2021-м пад 41-м нумарам «Ванкувер» абраў Данілу Клімовіча, выхаванца пінскай школы. Прабіцца ў першую каманду сістэмы нападаючаму пакуль не ўдаецца.

Атрымалі свае пікі два чалавекі са Жлобіна. У 2023-м Андрэй Лашко быў абраны «Сіэтлам» пад 116-м пікам, а ў 2024-м другім нумарам драфта дзякуючы «Чыкага» стаў Арцём Леўшуноў.

Многім аблцэнтрам ужо няма чым хвалiцца

Многім аблцэнтрам ужо няма чым хвалiцца

У Віцебску адкрылі лядовы палац у 1999-м – а ў 2018-м мясцовы абаронца Уладзіслаў Яроменка пад 151 нумарам быў абраны «Нэшвілам». Як аказалася, гэта толькі пачатак ручайка віцяблян на драфце. У 2019-м «Вашынгтон» пад № 91 задрафтаваў форварда Аляксея Протаса – цяпер у яго ўжо тры сезоны за «Кэпіталз» з 55 (13+42) ачкамі ў 173 паядынках. Амерыканцам так спадабалася, што ў 2024-м яны патрацілі 75-й пік на брата хакеіста Іллю Протаса.

А ў 2023-м № 85 на драфце сіламі «Анахайма» стаў нападаючы Ягор Сідараў. У мінулым сезоне ён так уразіў у амерыканскай «юніёрцы», што клуб НХЛ даў гульцу выдатны кантракт.

У 2017-м свой уклад па задрафтаваных упершыню ўнеслі з Брэста, дзе лядовы адкрылі ў 2000-м. Сем гадоў таму пад 107-м нумарам «Філадэльфія» забрала Максіма Сушко – сына хакейнага функцыянера Сяргея Сушко, які цяпер працуе ў маскоўскім «Дынама». У сезоне-2020/21 форвард правёў два матчы за клуб НХЛ, але гэтым усё і абмежавалася. У 2020-м на драфце ўзялі яшчэ аднаго брэстаўчаніна – Яўген Аксянцюк пад 162-м пікам стаў належаць «Даласу». Але нападаючы не падняўся ў Паўночнай Амерыцы вышэй за АХЛ, а цяпер дакаціўся да чэмпіянату Казахстана.

Многім аблцэнтрам ужо няма чым хвалiцца

У Наваполацку можна гуляць у хакей пад дахам яшчэ з 1974 года, калі ў горадзе адкрылі спартыўны комплекс «Хімік». Менавіта тут выраслі браты Андрэй і Сяргей Касціцыны, якіх у першай палове 2000-х на драфтах абраў «Манрэаль» пад 10-м і 200-м пікамі адпаведна. Пасля абодва форварды нямала пагулялі ў НХЛ за канадскі клуб і «Нэшвіл». У актыве Андрэя Касціцына 245 (117+128) ачкоў у 447 матчах, Сяргея Касціцына – 191 (71+120) бал у 393 гульнях.

У 2004-м правы на яшчэ аднаго навапалачаніна Сяргея Коласава пад 151-м нумарам замацаваў «Дэтройт» – на той момант адзін з наймацнейшых клубаў лігі. Але абаронцу так і не ўдалося праявіць сябе за акіянам, забраўшыся толькі на ўзровень АХЛ. Пакуль апошнім выхаванцам наваполацкай школы на драфце стаў форвард Вадзім Мароз. Ураджэнца Мінска ў 2023-м пад 88-м пікам выбрала «Арызона», аднак пакуль з мінскага «Дынама» хакеіст сыходзіць не збіраецца.

У Гродне лядовы палац адкрылі яшчэ ў перабудоўныя часы, аднак адтуль за ўсю гісторыю задрафтавалі толькі двух гульцоў. Першым у 2008-м стаў Міхаіл Стэфановіч, якога 98-м абраў «Таронта», але да НХЛ нападаючы не дабраўся. У 2012-м задрафтавалі ўраджэнца Гродзенскага раёна Артура Гаўруса – гэта зрабіў «Нью-Джэрсі» пад 180-м нумарам. Прабіцца ў НХЛ форварду перашкодзілі частыя траўмы.

У 2000-м адкрылі крыты каток у Гомелі. Адтуль на драфт выходзіў адзін хакеіст, ды і той з расiйскім пашпартам. У 12-гадовым узросце Кірыла Усціменку перавабілі займацца хакеем у Санкт-Пецярбург. Пасля некалькіх гадоў у школе тамтэйшага «Дынама» брамніка ў 2017-м пад 80-м нумарам задрафтавала «Філадэльфія». Кар’еры за акіянам у кіпера не атрымалася. Даходзіла да таго, што Усціменка вяртаўся гуляць за «Гомель».

У 2020-м сваім першым хакеістам з драфт-пікам адзначыўся Магілёў, дзе лядовы палац узнік адначасова з гомельскім. Дэбютантам стаў Ілля Салаўёў, якога 205-м абраў «Калгары». У сезоне-2023/24 Салаўёў правёў за клуб першыя 10 матчаў, у якіх аформіў тры асісты. На днях Салаўёў атрымаў ад «Калгары» кваліфікацыйную прапанову.

Іншыя пасты карыстальніка

В ЧБ закрыли 1-й тур: Седнев опять без победы, прямая красная у «Динамо»
Сёння, 19:32
Гнеў ад смяшкоў, круглыя ​​вочы, спакойны госць – як у белфутболе ўбачылі наезд кіраўніка АБФФ і адказ чынушы «мінспорту»
Сёння, 13:00
И «Ислочь», и «Неман» сделали запрещенные замены, а клубы наказали по разным статьям – вот детальный анализ, почему так
Сёння, 05:00
2
В ЧБ-2025 первый перенос, «горочка» «Немана» увидела разгром, а БАТЭ начал с победы
Учора, 19:00
Босс АБФФ знатно осадил чинушу из «минспорта», но и сам наговорил – абсурд по Д3, фейковый «подъем» Алоса и т. д.
Учора, 12:30
1
На БАТЭ можно ходить в рассрочку, а самые высокие цены не в Бресте и не у «Динамо». Сколько в ЧБ стоят билеты и абики
Учора, 06:00
В Польше уверены, что беларус поджег для России гипермаркет – брал медаль ЧБ, якобы предал МТЗ-РИПО, жена носила майку Nazi
14 сакавіка, 15:00
Лукашэнка ўжо перадумаў мяняць галоўнага па белфутболе, там вераць, што Кавальчука хутка ўтаймуюць – а пакуль той зноў напаскудзіў
14 сакавіка, 06:00
Как открывали ЧБ-2025: без босса АБФФ (завтра могут убрать), но с 99-летним бодрым ветераном
13 сакавіка, 21:37
Самый дорогой состав в лиге – у Жодино: набрали в аренду, тройка пришла из «Динамо», выбор – на каждой позиции
13 сакавіка, 18:00
«Дынама» і з мільёнамі ад УЕФА па максімуме скнарнічае на трансферах і нават дзіцячых трэнерах – БАТЭ ў прайме паводзіўся інакш
13 сакавіка, 14:00
Памятаеце, планы трэнераў «вышкі» слухала камісія, дзе не ўсе мелі досвед у футболе? Даведаліся, што стала з ідэяй Юрэвіча
13 сакавіка, 08:00
Зорка НБА згадала, як была фатографам у Кобе Брайанта – абслужыла тады і топ-беларусак (яны дагэтуль удзячныя)
12 сакавіка, 20:19
Никто не видел, что у вратаря «Ислочи» травма, но та хочет наказать «Неман» за нарушение, которое, возможно, допустила сама
12 сакавіка, 18:02
1
В Гомеле впервые проведут матч высшей лиги на стадионе, который даже старше минского «Динамо»
12 сакавіка, 15:00
Трэнер дапамог «Дынама» прадаць гульца ў «Порту» – і цяпер спаганяе сваю долю. Клуб упёрся, АБФФ разбіраецца
11 сакавіка, 19:00
Ковалевич не понял, почему его забанили, а Быкова за руки на яйцах нет – что ж, вот очевидный ответ для тренера «Немана»
11 сакавіка, 14:01
Из-за травмы напарника отпахал больше 20 минут, но хотел еще: как самый молодой беларус дебютировал в НХЛ
11 сакавіка, 11:19
Два кошмарных привоза кипера не помогли победить «Легии» Шкурина – пропустили на 90+10-й
10 сакавіка, 23:11
Вратарь-беларус, который удивил КХЛ в прошлом сезоне, обвалился по всем параметрам – и был спущен в ВХЛ
10 сакавіка, 19:00
Усе пасты