Tribuna/Хакей/Блогі/Дзірка замест зуба і аблысенне не бянтэжаць аднаго з найлепшых абаронцаў Беларусі. Ён патлумачыў, як з гэтым жыве

Дзірка замест зуба і аблысенне не бянтэжаць аднаго з найлепшых абаронцаў Беларусі. Ён патлумачыў, як з гэтым жыве

Можа дазволіць сабе касметычныя працэдуры, але не бачыць сэнсу і нават лічыць небяспечным.

Аўтар — Pam-pam
Дзірка замест зуба і аблысенне не бянтэжаць аднаго з найлепшых абаронцаў Беларусі. Ён патлумачыў, як з гэтым жыве

Мінскае «Дынама» працягвае камплектаваць склад. Акрамя канадскага форварда Дылана Дзюбэ, якому на Радзіме пагражае тэрмін за сэксуальнае злачынства, 37-гадовага расіяніна Вадзіма Шыпачова і канадскага праспекта «Манрэаля» Джоша Браўка клуб падпісаў беларускага абаронцу Крысціяна Хенкеля.

Для хакеіста, які падчас мінулага сезона змяніў «Ак Барс» на «Барыс», а агулам згуляў 56 матчаў і набраў 9 (1+8) пунктаў, гэта другое «прышэсце» ў сталічны клуб – абаронца выступаў у Мінску з 2016 па 2019 гады. Усяго ж КХЛ мае 431 матч, 65 (15+50) пунктаў. У складзе зборнай Беларусі ўдзельнічаў у пяці чэмпіянатах свету.

На днях Хенкель даў вялікае інтэрв'ю, у якім сярод іншага пракаментаваў метамарфозы, якія адбываюцца з яго знешнасцю. Адна з гісторый была звязана з пярэднім зубам, які, па ўспамінах хакеіста, быў выбіты ў чэмпіёнскім сезоне 2015/16 у складзе «Юнацтва» ў фінальнай серыі супраць «Шахцёра».

Гулец вырашыў не ставіць імплант, і справа не ў жаданні сэканоміць (у апошнія сезоны Хенкель зарабляў каля 400 тысяч долараў на год і мог сабе дазволіць паход да дантыста). Проста абаронца ведае гісторыі калег, якія ставілі сабе штыфт (калі проста, гэта стрыжань з разьбой, які ўкручваецца ў сківіцу), мацавалі на яго штучны зуб, а пасля па ім атрымлівалі клюшкай або шайбай. Па словах Хенкеля, гэта вяло да таго, што хакеістам літаральна «выварочвала рот», а працэс лячэння быў «гемароем яшчэ большым», бо сківіцу потым трэба літаральна збіраць па частках. «Відовішча непрыемнае», - падсумаваў чужы досвед хакеіст.

Спачатку Хенкель пайшоў іншым шляхам і зрабіў, як ён называе гэта, «ліпучкі» – устаўны зуб, які можна самастойна зняць або надзець у любы момант. Асаблівасцю гэта канструкцыі зʼяўляецца тое, што для яе не патрэбна імплантацыя штыфта ў сківіцу. Мінус – «ліпучка» выконвае выключна дэкаратыўную функцыю. То бок штосьці ўкусіць ёю не атрымаецца. Перад ежай такі зуб варта дастаць, і выглядае гэта не вельмі эстэтычны:

«У рэстаране сядзіш, нібы малады хлопец, узяў там, зуб дастаў. Па-першае, брыдка, па-другое, кінуў кудысьці ў кішэню – яго [зуб] ж мыць трэба».

Па словах хакеіста, мыццё часта адкладвалася, а зуб заставаўся ў кішэні і ў выніку губляўся. Не ратавала і наяўнасць спецыяльнага чахла, бо і той губляўся. За першы такі «пратэз» у Германіі, дзе жывуць сёння бацькі, беларус заплаціў каля 200 еўра. У выніку Хенкель прыйшоў да высновы, што яму прасцей хадзіць з дзіркай у зубах, чым важдацца з «ліпучкамі», да таго ж іх робяць індывідуальна, што не вельмі хутка.

Некаторыя бароняць зубы з дапамогай капы, але для Хенкеля гэта не варыянт: паспрабаваў пару разоў на моладзевым узроўні, але адчуваў дыскамфорт – не мог дыхаць і сушыла рот.

Закрануў беларускі абаронца і тэму валасоў, якія ў апошнія гады ён імкліва губляў. Так хлопец выглядаў у пачатку свайго прафесійнага шляху.

А так выглядае апошнім часам.

Але і злысенне ніяк не бянтэжыць хлопца: «Жонка ёсць, двое дзяцей ёсць. Мне ўжо здзіўляць няма каго. Спакушаць няма каго. Ну а каму я патрэбны?» – залаўся ён рытарычным пытаннем.

Але ўсё ж прызнаўся, што жонка Ксенія некалькі разоў жартам прапаноўвала паехаць у Турцыю, каб «нарасціць» валасы.

Але Хенкель не гатовы марнаваць столькі часу. «Нічога, пойдзе. Дакацім так!»

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты