Чым займаюцца жонкi самых багатых беларусаў у КХЛ: блог з Мальдываў, паказ падарункаў, роды ў ЗША
А вось пра працу амаль не паведамляецца.
У пачатку верасня стартаваў розыгрыш чарговага сезона КХЛ – а расiйскае выданне «Спорт-Экспрэс» абнавiла свае звесткi па зарплатах гульцоў. Мы ўжо расказвалi, што па даходах у мiнскiм «Дынама».
Але з топ-10 беларускiх гульцоў КХЛ па грошах у «Дынама» толькi адзiн – астатнiя зарабляюць у Расii. З некаторымi за мяжу паехалi i iх жонкi. Мы вырашылi паглядзець, чым яны займаюцца, пакуль мужы гуляюць i трэнiруюцца.
Уладзімір Алістраў, СКА
Ззаробак Алістрава ў СКА за сезон 2024/25 складзе прыкладна 500 тысяч долараў – гэта топ-1 сярод беларускiх гульцоў. У форварда ёсць жонка Вольга, але ў сацсетках 23-гадовага хакеiста ёсць толькі адзін здымак з ёй, датаваны красавіком 2022-га.
Акаўнт Алiстравай у Instagram закрыты, ды і публiкацый там не шмат. Так што чым займаецца дзяўчына – не вельмi зразумела. Але з дапамогай такога мужа дакладна можна не займацца нiчым.
Афіцыйна свае адносіны пара аформіла мінулым летам.
Іван Драздоў, ЦСКА
25-гадовы навічок ЦСКА ўжо больш за год знаходзіцца ў шлюбе з дзяўчынай Юліяй.
Наколькi вядома, у дзяўчыны ёсць вышэйшая адукацыя, а ў яе сацсетках ёсць здымак з МДЛУ.
Цяпер Драздова проста вядзе блогi – у яе ёсць свой Telegram-канал з амаль 9 тысячамі падпісчыкаў, TikTok з амаль 11 тысячамі і Instagram з 7,3 тысячы.
Дзяўчына ў асноўным распавядае, якой касметыкай карыстаецца ды якiя працэдуры для прыгажосцi робiць.
А часам хвалiцца, якiя сюрпрызы ладзiць муж – часцей за ўсё гэта непамерныя букеты.
Пра тое, ці працуе дзяўчына, нiякай iнфармацыi не бачна. Ды і ці трэба працаваць, калі муж за год заробiць амаль 450 тысяч долараў?
Іван Кульбакоў, «Тарпеда»
27-гадовы галкіпер, які праводзіць свой трэці сезон у складзе ніжагародскага «Тарпеда», у жніўні 2021-га ажанiўcя з Валерыяй. Пара правяла гэты дзень толькі ўдваіх, без цырымонiй.
З таго часу дзяўчына часта дзеліцца сумеснымі фатаграфіямі і відэа.
У студзені мінулага года Валерыя распавяла сваім падпісчыкам у інстаграм, што стала «дыпламаваным спецыялістам» па перманентным макіяжы.
Але ў сваіх сацсетках дзяўчына не рабіла якіх-небудзь працоўных пастоў, а публікавала здымкі з адпачынку і фотасесій.
Нядаўна стала вядома, што 10 верасня ў пары нарадзілася дачка Стэфанія. Прычым роды змаглi арганiзаваць у ЗША – значыць, малая мае права на амерыканскае грамадзянства.
Пры заробку Кульбакова ў амаль 400 тысяч долараў за год можна сабе дазволіць i не такое.
Крысціян Хенкель, «Дынама»
28-гадовы хакеіст, які вярнуўся ў мінскае «Дынама» на зарплату ў амаль 400 000 долараў, ужо 5 гадоў жанаты на Ксеніі.
Пара выхоўвае дваіх дзяцей – дачку Сафію і сына Марціна.
У сваіх сацсетках Хенкель заяўляе, што яна «дыпламаваны нутрыцыёлаг» – у яе ёсць асобная старонка ў Instagram і Telegram-канал, дзе яна публiкуе рэцэпты карысных страў і розныя парады для «здаровага цела».
На асабістай старонцы дзяўчыны шмат фатаграфій з адпачынкаў.
І сваіх партрэтаў.
Уладзіслаў Яроменка, «Металург»
25-гадовы абаронца Магнітагорска летам мінулага года ажанiўся з Лізаветай.
Салаўёва пазіцыянуе сябе як б’юцi-блогер – у дзяўчыны свой Telegram-канал з крыху больш за 8 тысяч падпісчыкаў і YouTube-канал, дзе тысяча з невялiкiм падпісчыкаў. Там дзяўчына выкладвала, напрыклад, влог з Мальдываў.
Нямала ў Салаўёвай i ўласных фатаграфій.
Часам яна паказвае нетанныя аксэсуары.
Ёсць i чэмпiёнскае фота з мужам, які ў гэтым сезоне заробіць крыху больш за 330 тысяч долараў.