Tribuna/Хакей/Блогі/У беларускім хакеі зафіксавалі ўнікальны касяк: суддзя відэапаўтораў не ўмее карыстацца сістэмай для іх прагляду

У беларускім хакеі зафіксавалі ўнікальны касяк: суддзя відэапаўтораў не ўмее карыстацца сістэмай для іх прагляду

І гэта толькі адна (не самая галоўная) з праблем у Баранавічах.

Аўтар — Pam-pam
17 верасня 2024, 12:00
У беларускім хакеі зафіксавалі ўнікальны касяк: суддзя відэапаўтораў не ўмее карыстацца сістэмай для іх прагляду

Баранавіцкі «Авітатар», які ў гэтым сезоне дэбютаваў у хакейнай Экстралізе, ад самай перадсезонкі пакутуе на праблемы.

У пачатку жніўня з'явілася інфармацыя, што ў клубе не выплачваюцца у поўным памеры заробкі, што ў штаце няма доктара і масажыста, а гульцам не выдалі форму. Пры гэтым дырэктар клуба Аляксей Крывапуст адправіўся адпачываць у Турцыі і на тэлефонныя званкі не рэагаваў.

Форму ў выніку знайшлі, каманда згуляла ў Кубку Салея, дзе нават здолела атрымаць дзве перамогі, спыніўшыся за крок ад плэй-оф. Аднак фінансавыя праблемы нікуды не зніклі. На днях гульцам выплацілі другі заробак, які паводле інсайдара Сцяпана Варанкова склаў усяго 90 беларускіх рублёў. Калі будзе выплачана астатняе, ніхто не ведае. Нібыта разбірацца з клубнымі праблемамі збіраліся прадстаўнікі федэрацыі, але яны да Баранавічаў пакуль не дабраліся.

У такім становішчы каманда стартавала з чатырох паражэнняў у экстралізе – двойчы саступіла «Славуцічу» са Смаленка (так, расіяне выступаюць у беларускім турніры) і двойчы дзейнаму чэмпіёну «Металургу». Пры гэтым падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі мелі праблемы ў матчы з аўтсайдарам. У першай гульні яны нават «гарэлі» 1:4, але здолелі здзейсніць камбэк і перавесці матч у авертайм, а там і даціснуць суперніка.

Не менш драматычнай атрымалася і другая сустрэча, дзе барацьба таксама была дастаткова роўнай, а другога авертайму не здарылася толькі дзякуючы голу капітана Жлобіна Сяргея Касціцына.

Да таго ж сустрэча не абышлася без кур'ёзнага эпізоду. На 13-й хвіліне другога перыяду пры ліку 1:1 Кірыл Нікулін, здавалася, здолеў рэалізаваць большасць і вывеў «Авіятар» наперад. Але адзін з арбітраў сустрэчы ўбачыў парушэнне і адправіўся глядзець відэапаўтор.

Прагляд эпізоду расцягнуўся больш, чым на сем хвілін. Шайбу не залічылі, бо яна была забітая высока паднятай клюшкай, а ў пратаколе зрабілі цікавую пазнаку пра тое, што суддзя відэапаўтораў не ўмее карыстацца сістэмай «Відэа + Гол». Фатаграфіяй дакумента ў сваім тэлеграм-канале падзяліўся каментатар Іван Грунтоў. Рэдка ўбачыш такую заўвагу!

Клуб таксама не здолеў арганізаваць правільна відэасістэму, парушыўшы пункты рэгламенту па колькасці відэакамер, іх размяшчэнні і наладцы

Прычым няўмека – суддзя відэапаўтораў – не адзіная праблема ў Баранавічах. Суддзя-інфарматар у парушэнне рэгламенту запрасіў каманды на лёд за 1 хвіліну 40 секунд да стартавага ўкідвання, а не 3 хвіліны 30 секунд, як належыць.

Не настроілі нармальна ў Баранавічах і аранжавы ліхтар, які працаваў з нізкай яркасцю, а яшчэ клуб не забяспечыў галоўнага суддзю з суддзём відэапаўтору тэлефонамі для сувязі.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты