Чырлідаршы ХК «Магілёў» паказалі «класныя вобразы» – спартыўныя трусы з кіцелямі розных рэжымных служак
Здаецца, часам лепей проста танцаваць.
Экстраліга пачалася для хакейнага «Магілёва» не найлепшым чынам, але і не катастрафічна – дзве перамогі па булітах у пяці матчах і 12-ы радок у табліцы.
А на днях у сацсетках «Магілёва» з'явілася відэа з удзельніцамі групы падтрымкі Icecream. У роліку дзяўчыны накінулі на сябе кіцелі розных рэжымных носьбітаў формы. Тут вам і «МНС», які па новых лукашэнкаўскіх правілах можа выкарыстоўваць зброю супраць беларусаў.
і так званая міліцэйская форма...
і «армейскі» кіцель...
І, здаецца, лёгкі закос пад «даішніка».
А ячшэ былі дзве дзяўчыны ў адзенні медыцынскіх супрацоўнікаў, фонам – чырвона-зялёны стэнд ідэалагічнай працы.
Само відэа выглядае так.
Гэта не першае крынжовае відэа ў выкананні танцорак. Два тыдні таму ў іх акаўнце быў апублікаваны ролік з танцамі на фоне рэжымнай сімволікі пад трэк казахстанкай гумарыстычнага гурта «Ірына Кайратаўна» «Наляцелі як саранча».
У кожнага свой густ, але здаецца, што танчыць пад часмачтаў у дзяўчын атрымліваецца лепш, чым крэацівіць.