Tribuna/Хакей/Блогі/У верасні «Дынама» сабрала аншлагі на ўсіх трох матчах у КХЛ – вось чым забаўляюць гледачоў

У верасні «Дынама» сабрала аншлагі на ўсіх трох матчах у КХЛ – вось чым забаўляюць гледачоў

Тэматычныя матчы, ручнікі, расійская папса.

У верасні «Дынама» сабрала аншлагі на ўсіх трох матчах у КХЛ – вось чым забаўляюць гледачоў

Першы месяц КХЛ сезона 2024/25 для мінскага «Дынама» прайшоў нядрэнна: каманда здолела перамагчы ў пяці з васьмі стартавых сустрэч, прычым у матчах, дзе прайгравала, фаварытамі не лічылася.

За верасень «Дынама» правяло тры хатнія гульні, і на кожнай 15-тысячная «Мінск-Арэна» збірала аншлаг. Расказваем, што цікавага там адбывалася.

Сезон «Дынама» пачало з хатняй перамогі над «Амурам» (3:0). Перад матчам адкрыцця на арэне было лазернае шоу і прэзентацыя каманды:

«Мінск-Арэна» спявала ўжо стаўшую традыцыйнай «Сівую ноч» ад расійскага поп-гурта «Ласковый май» пад раяль. Увогуле, гэтую песню клуб называе «мелодыяй перамогі».

Яшчэ адна традыцыя на матчах «Дынама» – прапанова рукі і сэрца. Чарговая такая падзея адбылася на матчы адкрыцця:

Да першага хатняга матчу «зубры» падрыхтавалі для кожнага заўзятара падарунак – ручнік з лагатыпам клуба:

Па задумцы маркетолагаў, гледачы мусілі зладзіць з іх «ураган». Наогул гэтую ідэю «Дынама» запазычыла ў «Ванкувера». Там традыцыя называецца Towel Power, або «Улада ручніка» і бярэ пачатак у 1982 годзе, калі ў фінале канферэнцыі супраць «Чыкага» трэнер «Ванкувера» Роджэр Нэйлсан завязаў белы ручнік у знак пратэсту супраць судзейства. Калі серыя пераехала ў Ванкувер уся хатняя арэна была абсыпаная ручнікамі, а заўзятары імі актыўна размахвалі. У той серыі «Ванкуверу» ўдалося перамагчы, а такія паводзіны сталі традыцыяй, якая жыве пагэтуль. І сёння да кожнай гульні плэй-оф клуб закупляе больш за 20 тысяч ручнікоў. У «Дынама» не выключаюць, што на матчах плэй-оф, калі, вядома, удасца туды патрапіць, акцыя з ручнікамі паўтарыцца.

Наступная хатняя гульня «Дынама» адбылася 21 верасня, і ў ёй атрымалася перамагчы «Поўначсталь» 3:1. Гэты матч ужо быў тэматычным – прайшоў у стылі 90-х. На гульню некаторыя хакеісты прыехалі на машынах і ў адзенні таго часу:

Офіс клуба таксама быў апрануты ў стылі 1990-х:

У фан-зоне таго матча была тэматычная зона для фотасесій:

А яшчэ гульнявая зона, дзе на спецыяльных апаратах можна было пагуляць у гульні 1990-х:

Плюс салон прыгажосці, дзе можна было нафарбавацца ў тагачасным стылі:

Трэцяя дамашняя гульня «Дынама» была таксама супраць «Поўначсталі», але гэтым разам «зубры» саступілі 2:3. Матч ладзіўся ў стылістыцы 2000-х:

На гульню некаторыя хакеісты «Дынама» прыехалі на БМВ цюнінгаваным пад культавую гульню 2000-х Need For Speed, а прэс-служба выклала відэа пад трэк Limp Bizkit Rollin, які быў саўндтэкам у першай частцы Undeground:

На лёд хакеісты выходзілі пад песню расійсакга гурта «Банд'Эрас» – «Каламбія Пікчэрз не прадстаўляе»:

А ў фан-зоне гучаў яшчэ адзін хіт таго часу – «А чё чё» ад беларускай выканаўцы Б’янкі:

На матчы ганаровымі гасцямі сталі фрыстайлісты: алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова і Павел Дзік, які гэтым летам аб’явіў пра завяршэнне кар’еры. Лыжнікі распавялі, што шчыра хвалююцца за «Дынама», а яшчэ паказалі некалькі танцавальных рухаў:

На ўсіх матчах «Дынама» застаецца, як і ў мінулыя гады, фан-зона, дзе ёсць розныя фотазоны, кропкі продажу атрыбутыкі, аэрахакей, фангрым, фотабудкі, розныя гульнявыя і дзіцячыя зоны.

Іншыя пасты карыстальніка

10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
Учора, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
25 красавіка, 06:43
3
Кавалевіч у цудоўнай форме! Захапіўся нават Туміловіч
24 красавіка, 22:47
Чым футбалісты «Дынама» займаліся ў вольны час у момант зняволення ў Стайках? Паказаў малады паўабаронца клуба
24 красавіка, 18:47
Усе пасты