Tribuna/Хакей/Блогі/Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея

Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея

Iдэя кантактаваць са сваякамi не вельмi прывабiла.

Аўтар — Pam-pam
13 кастрычніка 2024, 18:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея

Імя легендарнага хакеіста Уэйна Грэцкі вядома нават тым, хто ніколі не сачыў за гэтым відам спорту. А яшчэ вядома, што дзядуля экс-хакеіста нарадзіўся ў Беларусі. Даўно былi знойдзеныя звесткi, што Цярэнцiй Грэцкi – з вёскi Агдэмер, што ў сучасным Драгiчынскiм раёне Брэсцкай вобласцi.

А ў 2024-м ацыфравалi i знойдзены ў архiвах запіс у метрычнай кнізе Гутаўскай царквы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні за 1892 год. Ён яшчэ раз пацвердзiў, што 10 красавіка (па старым стылі) 1892 года ў сям’і жыхароў Агдэмера, «салдата з сялян» Лаўрэнція Сямёнавіча і Анастасіі Іванаўны Грэцкіх нарадзіўся хлопчык Цярэнцій.

Эміграцыя ў Канаду

Цярэнцій Грэцкі пакінуў родныя мясцiны на пачатку ХХ стагоддзя – паехаў шукаць шчасця за акiян, а жонка Ганна і сын Зіновій засталiся чакаць дома. Грэцкi перабраўся спачатку ў Чыкага ў ЗША, а адтуль у канадскi Вініпег. Як успамінаў сам легендарны хакеіст, проста ў канадскім войску на той момант плацілі на пяць долараў больш.

«Калі ён перасек мяжу, то не ведаў, як пішацца S, таму паставіў у прозвішчы Z. Правільнае напісанне майго прозвішча – Gretsky», – распавядаў неяк экс-форвард.

Беларус, а не рускі

У новым заакіянскім жыцці дзядуля Грэцкі ўладкаваўся працаваць у пажарную частку, адкуль адправіўся на фронт Першай сусветнай у складзе канадскай арміі. Пасля вайны ён абзавёўся зямлёй і заняўся фермерствам – ды забраў да сябе жонку з сынам. Ужо ў Канадзе ў пары нарадзілася яшчэ чацвёра дзяцей – Васіль, Фёдар, Кацярына і Вольга. Але ў 1930-х Ганна Грэцкая разам з дзецьмі вярнулася на сваю малую радзіму, а яе муж застаўся ў Канадзе. Адна з унучак Цярэнцiя Грэцкага потым казала, што яе «дзед не выбачыў жонцы здрады». Потым Грэцкi хацеў забраць дзяцей назад, але да Канады дабралася толькi Вольга.

Тым часам Цярэнцій Грэцкi, якога вакол называлi проста Тонi, знайшоў другую жонку, Паўліну Марыю, украінку з Цярнопальшчыны, якая ўваходзiла раней у склад Польшчы. Пасля ў пары нарадзілася двое дзяцей – сыны Вальтэр (ён жа Уолтэр) i Альберт. А праз гады Уолтэр Грэцкi стаў бацькам Уэйна Грэцкi.

Па ўспамінах Уэйна Грэцкі, дзядуля Цярэнцій размаўляў на беларускай, а бабуля – на польскай. Пры гэтым паміж сабой сабой яны размаўлялі на ўкраінскай, таму ва ўсіх іх дзяцей менавіта гэтая мова была першай.

«У 1972 годзе, калі сустракаліся зборныя СССР і Канады, мая маці давала інтэрв’ю і рэзка перайшла на сумесь рускага з украінскім. Усіх здзівіла!», – распавядаў Уэйн Грэцкі.

Уолтэр Грэцкі ў сваёй кнізе On Family, Hockey and Healing таксама ўспамінаў, што кожны раз, калі Цярэнція-Тоні пыталіся, рускі ці ён, той адказваў: «Не, беларус».

Паездка на гістарычную Радзіму

Уэйн Грэцкі прыязджаў у СССР падчас сваёй кар’еры, але да Беларусi не дабраўся. Але ж у студзені 2010-га года легендарны хакеіст прыехаў у Мiнск у якасці ганаровага госця на Матч зорак КХЛ, дзе знайшоў час, каб пагуляць у хакей з Аляксандрам Лукашэнкам і Міхаілам Захаравым.

Тады ж Грэцкі перасекся са сваімі беларускімі сваякамі – сустрэчу арганізаваў славацкі журналіст, які аплаціў выдаткі беларускага боку. Сам Грэцкі да сустрэчы расказваў, што бацька паказваў яму фота беларускіх сваякоў, а ў Мінску яму паказалі газеты з іх выявай. Але нібыта звязацца з імі Грэцкі не змог.

Ад нечаканай сустрэчы хакеіст не адмовіўся – пагутарыў са стрыечнай сястрой Галінай, яе сынам і ўнукам, паабяцаў выслаць фота амерыканскіх продкаў і распавесці аб сваяках бацьку. Той, маўляў, заўсёды хацеў аднавіць сувязь. Але праз некалькi гадоў аказалася, што кантактаў Грэцкi не завязалi, нягледзячы на шчырае жаданне беларускага боку.

У 2012-м Грэцкі прыязджаў у Расію на мачт з легендамі зборнай СССР у гонар 40-годдзя Суперсерыі-1972 і ці то пажартаваў, ці то паразважаў услых: «Калі б дзед застаўся ў Мінску, можа, я гуляў бы за СССР».

Пазіцыя па вайне ва Украіне

У канцы лютага 2022-га Уэйн Грэцкі заклікаў адхіліць зборную Расіі ад моладзевага чэмпіянату свету-2022: «Я думаю, што міжнародны хакей павінен сказаць: «Мы не дазволім ім гуляць на МЧМ». Я думаю, што мы, канадцы, павінны заняць гэтую пазіцыю, паколькі матчы будуць праходзіць у Эдмантане». Саму вайну ва Украiне ён называў «бессэнсоўнай».

Пазней Грэцкі прызнаваўся ў папроках у свой бок, што, маўляў, ён хоча пакараць рускіх дзяцей. «Я не хачу, каб нехта быў пакараны. Я проста думаю, што ёсць здаровы сэнс у тым, што цяпер мы не павінны ўдзельнічаць у спаборніцтвах з гэтай краінай», – сказаў экс-хакеiст. Пра беларускiя каманды ён тады не згадваў.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты