Tribuna/Хакей/Блогі/Беларус, што гуляў за Расiю, у 2023-м атрымаў добры кантракт у Мiнску – цяпер ў трэцiм клубе за месяц губляе КХЛ

Беларус, што гуляў за Расiю, у 2023-м атрымаў добры кантракт у Мiнску – цяпер ў трэцiм клубе за месяц губляе КХЛ

Пiке Уладзiслава Кадолы.

Аўтар — Alex Zagorski
Беларус, што гуляў за Расiю, у 2023-м атрымаў добры кантракт у Мiнску – цяпер ў трэцiм клубе за месяц губляе КХЛ

Апошнім часам беларускі хакеіст Уладзіслаў Кадола не можа знайсці сабе сталага месца ў КХЛ. 14 лістапада 28-гадовы форвард падпісаўся з ніжагародскім «Тарпеда», якое стала чацвёртым для яго клубам за паўгода i трэцiм – за апошнi месяц. Распавядаем, што адбываецца з кар’ерай форварда.

12 ліпеня 2023 года Кадола перайшоў у мінскае «Дынама». На той момант ён меў кваліфікацыйную прапанову маскоўскага «Дынама», таму «зубрам» давялося заплаціць 89 тысяч долараў расійскаму клубу. Да гэтага форвард больш за 10 гадоў у расiйскiх клубах ды нават адмаўляўся ад спартыўнага грамадзянства Беларусі, каб не страцiць «нелегiянерскае» месца ў КХЛ.

Сайт КХЛ уключаў форварда ў топ-3 падпісаннi каманды. У Мінску Кадола па кантракце павінен быў атрымаць каля 530 тысяч долараў за два гады. За першы належыла 285 тысяч – cамы высокi паказчык для беларускiх гульцоў таго «Дынама».

У перадсезонке Кадола стаў найлепшым бамбардзірам «Дынама». Але потым атрымаў траўму, з-за чаго прапусцiў амаль месяц на старце сезона. А пасля вяртання за 23 матчы набраў 8 (2+6) балаў, па дарозе меўшы серыю ў 10 гульняў без набраных ачкоў.

У канцы лістапада 2023-га Кадола ізноў траўмаваўся i вылецеў на месяц. Пасля да канца рэгуляркі адыграў 22 матчы, яшчэ сем разоў не трапiўшы ў заяўку. Атрымалася набраць яшчэ толькi 6 (1+5) ачкоў. Гэта быў найгоршы сезон Кадолы за пяць гадоў.

У плэй-оф, дзе «Дынама» традыцыйна вылецела ў першым раўндзе, форвард увогуле не гуляў – i не праз нейкае пашкоджанне. Галоўны трэнер «зуброў» Дзмітрый Квартальнаў толькi загадкава сказаў, што «не проста так прымалася рашэнне, былі прычыны», нiяк iх не канкрэтызаваўшы.

У красавіку 2024-га з’явілася інфармацыя пра магчымы сыход нападніка з клуба. А Квартальнаў «адчапіў» Кадолу і ад кэмпа зборнай, у складзе якой форвард у 2021-м праляцеў мiма АГ, а потым прыняў удзел у віншаваннi Аляксандра Лукашэнкi з днём народзінаў. Пайшлi чуткi, што Кадола трапіў у няміласць да коўча.

29 траўня Кадолу абмянілі ў казахстанскі «Барыс» на Крысціяна Хенкеля. Але ўжо пасля перадсезонкi паведамлялася, што ў Астане хочуць адмовіцца ад паслуг беларуса, таму што ўзровень гульні хакеiста не задавальняе трэнерскі штаб.

Кадола прапусціў першы матч КХЛ сезона-2024/25 і прабыў у лазарэце дзве наступныя гульні. Дэбют за «Барыс» адбыўся ў матчы супраць «Дынама» на «Мінск-Арэне». Форвард атрымаў найгоршую адзнаку сярод хакеістаў казахстанскага клуба. Праз некаторы час галоўны трэнер «Барыса» Дэвід Неміроўскі адкрыта раскрытыкаваў падапечнага: «Не дапамагае ў абароне, не дапамагае ў атацы. На ўкідванні дрэнна гуляе, і мы пачынаем змену без шайбы».

Незадаволены становішчам у клубе быў і сам хакеіст. 20 верасня ён казаў: «Шчыра, пакуль не вельмі добра сябе адчуваю ў «Барысе». Магчыма, я не апраўдаў нейкія чаканні, таму мне не давярае трэнерскі штаб. Адсюль і няма ўпэўненасці. Пакуль справы ідуць дрэнна. Трэба неяк мяняць сітуацыю, пераломваць яе».

25 верасня «Барыс» змянiў трэнерскi штаб, але i пад кiраўнiцтвам Вячаслава Буцаева становiшча Кадолы не палепшылася. За 12 матчаў форвард так i не набраў ачкоў. 17 кастрычніка клуб паведаміў пра скасаванне пагаднення з хакеiстам.

5 лістапада Кадола падпісаў пробны кантракт на месяц з расiйскiм «Нафтахімікам». Хакеiст паспеў згуляць за клуб адну сустрэчу ў КХЛ – без набраных балаў. Але пакінуў Нiжнякамск роўна праз тыдзень пасля заключэння дамовы.

14 лістапада форвард падпісаў чарговы кантракт – двухбаковае пагадненне з ніжагародскім «Тарпеда». Гэта каманда больш статусная за папярэднiя, пакуль iдзе шостай у Заходняй канферэнцыi. Але цi зможа Кадола там зайграць?

«У сістэме ніжагародцаў беларускі нападаючы можа перазагрузіць кар’‎еру, пачаўшы з ВХЛ. Ці не перазагрузіць. Усё залежыць ад яго. У выпадку ўдалай адаптацыі можна і ў КХЛ вярнуцца, дзе разумныя цэнтральныя форварды лішнімі не будуць», – лічыць расійскі журналіст Міхаіл Зісліс.

Пакуль Кадола сапраўды заяўлены за фарм – «Тарпеда-Горкi» з ВХЛ. Але ў лiзе яшчэ не дэбютаваў – наступны матч у клуба 18 лiстапада.

Іншыя пасты карыстальніка

«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 красавіка, 12:03
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 красавіка, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 красавіка, 19:00
Усе пасты