Tribuna/Хакей/Блогі/Вундэркiнд школы Баскава ледзь не згубiў працу праз беларускi пашпарт – цяпер атрымаў iншы ды ўжо прынёс перамогу новай зборнай

Вундэркiнд школы Баскава ледзь не згубiў працу праз беларускi пашпарт – цяпер атрымаў iншы ды ўжо прынёс перамогу новай зборнай

Просiць зваць яго па-новаму.

Аўтар — Sam_Na_Sam
Вундэркiнд школы Баскава ледзь не згубiў працу праз беларускi пашпарт – цяпер атрымаў iншы ды ўжо прынёс перамогу новай зборнай

Хакеiст Мікалай Сыты нарадзіўся ў Казахстане. Яго бацька паходзiў з гэтай краiны, а мацi – з невалiкага сяла Адрынка ў Харкаўскай вобласцi Украiны. Але пры гэтым сам Сыты з дзяцiнства займаўся хакеем у Мiнску, у СДЮШАР «Дынама». Iнфармацыi, калi i чаму ён трапiў у Беларусь, нам знайсцi не ўдалося.

У 2014-м 15-гадовы гулец знайшоўся ў сiстэме расiйскага «Салавата Юлаева». Але то адбылося на пэўных умовах, пра якiя паведамляў тады яшчэ толькi дырэктар СДЮШАР «Дынама» Дзмiтрый Баскаў.

«Сыты, яшчэ не дайшоўшы да выпуску, першым у гісторыі падпісаў прафесійны кантракт з «Дынама». Цяпер ён адправіўся ў структуру «Салавата Юлаева». Галоўнай умовай пры пераходзе было падпісанне кіраўніцтвам уфімцаў паперы, якая гарантуе захаванне беларускага грамадзянства. І калі хлопца захочуць бачыць у юнацкай зборнай, ён абавязаны з’явіцца», – расказваў рэжымнiк.

Ва Уфе Сыты правёў пяць гадоў – ад юнацкiх каманд дайшоў да «Талпара» ў МХЛ, дзе правёў 162 матча ды набраў 69 (25+44) ачкоў. Летам 2019-га хлопец прыехаў на прагляд у мiнскае «Дынама» ды нават падпiсаў кантракт з «зубрамi» на два гады. Але дамова была двухбаковая, i ў КХЛ Сыты так i не згуляў – абодва сезоны правёў у фарме «Дынама-Маладзечна» ў Экстралiзе. Паказчыкi па выніковых балах у Сытава былі сціплыя: у сезоне-2019/20 увогуле толькi 7 (3+4) балаў за 43 матча «рэгуляркi», на наступны год 19 (11+8) ачкоў у 44 сустрэчах.

У ліпені 2021-га форвард перабраўся ў Польшчу, дзе падпiсаў кантракт з «Энергай» з Торуня – потым казаў, што такi варыянт прапанаваў былы аднаклубнiк па Маладзечна Ян Шаляпнёў. У сезоне-2021/22 Сыты набраў 23 (13+10) бала за 45 матчаў польскай лiгi. Гульцу давалi зразумець, што зацiкаўленыя ў працягу кантракта. Але ў канцы красавiка клуб заявiў, што адмаўляецца супрацоўнiчаць з беларускiмi ды расiйскiмi хакеiстамi з-за вайны ва Украiне.

Сыты да таго часу пачаў адносiны з полькай i ўвогуле хацеў застацца ў «Торунi». Дапамагло гэтаму падпiсанне антываеннай дэкларацыi БФСС, якi пасля направiў лiсты на гэты конт у польскае мiнспорта i клуб. У рэшце рэшт Сыты заключыў новы кантракт з камандай.

«Усе сваякі маёй мамы жывуць у Харкаўскай вобласці, дзе мы часта бывалі. Калі Расiя напала на Украіну, гэта быў удар у сэрца для ўсіх нас. Мой стрыечны брат, сын сястры маёй маці, удзельнічае ў вайне, змагаецца за Украіну. Гэта вельмі цяжка», – сказаў Сыты клубнаму сайту пасля падаўжэння дамовы. I дадаў, што хоча атрымаць польскае грамадзянства.

У двух наступных сезонах паказчыкi форварда паляпшалiся: ён набраў спачатку 30 (11+19) балаў у 45 матчах, а затым 38 (14+24) ачкоў у 46 гульнях, стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды і восьмым па лізе. Гэта дапамагло «Энерге» стаць пятай у «рэгулярцы», але клуб у чарговы раз вылецеў у першым раўндзе плэй-оф. У бягучым сезоне Сыты ўжо набраў 17 (7+10) балаў у 16 сустрэчах. Праўда, пакуль «Энерга» iдзе толькi сёмай.

А ў пачатку кастрычніка клуб паведамiў, што Сыты атрымаў польскi пашпарт. За гэта хакеiст дзякаваў нейкiм «польскiм сваякам» ды кiраўнiкам польскага хакейнага саюза.

«Калі ласка, клічце мяне Міколай (у польскай мове амаль заўжды нацiск ставiцца на перадапошнi склад слова – Tribuna.com). З гэтага моманту мы будзем выкарыстоўваць польскае імя. Было крыху нервова, але ўсё скончылася добра. Буду рады згуляць за зборную Польшчы, але пакуль тэлефон не званіць», – сказаў гулец.

Ужо праз месяц 25-гадовы форвард сапраўды дэбютаваў за новую краiну. З навічком у складзе «бяла-чырвоныя» 7-9 лістапада выступілі на турніры ў Будапешце. Спачатку прайгралі венграм 1:4. Затым была перамога над Славеніяй – 2:1 па булiтах, прычым вырашальны кiдок у серыi выканаў менавіта Сыты. Ён жа вызначыўся голам і асістам у трэцім паядынку, у якiм палякi саступiлi італьянцам 3:5 i засталiся на трэцiм месцы.

У каментарыi пасля першай шайбы за зборную уладальнік польскага пашпарта сказаў, што ў камандзе яго прынялі добра, а хваляванне было, але хутка прайшло. Цяпер Сыты, цалкам магчыма, акажацца кандыдатам ўдзел у ЧС-2025, дзе Польшча згуляе ў Д2 i пазмагаецца за вяртанне ў элiту, з якой вылецела ў 2024-м.

Іншыя пасты карыстальніка

Шкурын у перапынку матчу макнуў у жывым эфіры журналіста за памылку – той не так падлічыў галы
Сёння, 10:20
Адразу два трэнеры-ноўнэймы атрымалі шанц у Д1 Беларусі. Іх лёсы шчыльна знітаваныя
16 траўня, 17:30
1
Беларусь U-17 не здолела самастойна забіць аднагодкам з Сан-Марына (нават з пенальці), але перамагла
16 траўня, 10:23
Наезд на Біёнчыка – у скарбонцы скандалаў Балановіча: біў у твар нібыта за плявок, у «Іслачы» намагаліся пакараць на полі
15 траўня, 15:00
3
«Памяць пераўтворана ў шоу». Самбіст Сцяпан Папоў – пра 80-годдзе перамогі
9 траўня, 12:17
А вас цікавіла, хто мацнейшы – баксёр або кікер? Аднойчы зорны баец з Беларусі дапамог у гэтым разабрацца
27 красавіка, 06:24
Сабаленка ўзяла б у пару каларытную рэгбістку – вы, можа, пра яе не чулі, а яна мае мільёны ў сацсетках і носіць на руках мужчын
24 красавіка, 15:00
«Мы – былыя палітвязні. Бяжым за тых, хто знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Беларусы далучыліся да Варшаўскага паўмарафону
4 красавіка, 11:21
У топ-клуб ЧБ узялі расіянку з Украіны, якая 1,5 года не гуляла: на полі вылучаецца макіяжам, па-за ім – глыбокімі думкамі
29 сакавіка, 13:00
1
Амерыканка Колінз, якую ў Маямі выбіла Сабаленка, падчас турніру выратавала сабаку – той пасля ДТЗ быў ў крытычным стане
27 сакавіка, 11:24
Шкурын разам з аднаклубнікамі наведаў варшаўскую школу: раздаваў аўтографы, адказваў на пытанні і вельмі міла ўсміхаўся
27 сакавіка, 10:28
«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42
24 сакавіка, 06:18
Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце
18 сакавіка, 14:34
Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў
18 сакавіка, 12:00
Сацсеткі «Порту» аб'явілі пра выклік Мельнічэнкі ў зборную – заўзятары здзівіліся, чаму такі гулец не ў першым складзе
12 сакавіка, 11:25
«Віцебск» прадставіў «новую» форму – з камплектаў з 2020-га прыбралі спалучэнне чырвонага з белым
8 сакавіка, 09:38
Клуб беларуса ў Польшчы 1,5 года не мог гуляць удома – даводзіў стадыён-малютку да ладу. І вось што атрымалася
3 сакавіка, 15:00
Кавалевіч нястомны ў атаках на «Дынама»: яго ўжо і выдалялі не раз, і пужалі чынушы ў «міністэрстве» – а ўсё адно гне сваю лінію!
2 сакавіка, 18:27
Ван Персі вярнуўся ў «Феенорд». За гэты клуб ён дэбютаваў у ЛЧ матчамі супраць кіеўскага «Дынама» – убачыў, як забівалі беларусы
27 лютага, 09:44
Пуцінскага каментатара вылізалі ў Беларусі: фота ў цэнтры Мінска, «Расія» на імянным падарунку, любімыя «трэнікі»
25 лютага, 12:00
Усе пасты