Tribuna/Хакей/Блогі/Прызы для найлепшых гульцоў у белхакеi: ланцугі з рознымi канцамi, каўбойская каска, нечаканая цацка

Прызы для найлепшых гульцоў у белхакеi: ланцугі з рознымi канцамi, каўбойская каска, нечаканая цацка

Яшчэ ёсць капялюш з памылкай ды вялiзная «таблетка».

15 снежня 2024, 06:11
Прызы для найлепшых гульцоў у белхакеi: ланцугі з рознымi канцамi, каўбойская каска, нечаканая цацка

У шматлікіх хакейных камандах існуе традыцыя – узнагароджваць пасля выйграных матчаў найлепшага гульца нейкім прадметам, пасля чаго хакеіст павінен сказаць пару прыемных слоў ці нейкае пажаданне. Па вынiках наступных перамог «прыз» пераходзiць з рук у рукi ад мiнулага найлепшага гульца да новага.

У якасцi трафея можа выступаць што заўгодна – каманды негалосна нават спаборнiчаюць у арыгiнальнасцi. Мы паглядзелі, што прыдумалi ўручаць у беларускіх камандах.

«Дынама» Мінск

Найлепшы гулец пераможнага матчу «зуброў» прымярае на сябе саламяны капялюш з надпісам «Лепшы гулец матчу». Праўда, пісьменна было бы «найлепшы».

«Металург»

У Жлобіне найлепшаму гульцу апранаюць каўбойскі з выгляду капялюш.

Насамрэч гэта каска з мясцовага металургічнага завода, якая «мадэрнiзавана» да 30-годдзя БМЗ. А ў каманду яе прынёс дырэктар клуба.

«Дынама-Маладзечна»

У распранальні галоўнай сенсацыі экстралігі гэтага сезона найлепшаму гульцу матчу вешаюць на шыю ланцуг з гербам клуба.

«Юнацтва»

У галоўнага праследавацеля «Дынама-Маладзечна» падобная ўзнагарода. Праўда, замест лога на ланцугі вісяць крагі.

«Нёман»

Гродзенская каманда не дзелiцца, чым узнагароджвае найлепшага гульца, калi ўвогуле ўзнагароджвае. Раней клубным трафеем была кепка з лога і надпісам Best Player. Кожны ўладальнік пакідаў на ёй аўтограф, а пасля сезона галаўны ўбор адправіўся на дабрачынны аўкцыён.

Цяпер у гродзенскіх хакеістаў ёсць магчымасць атрымаць вось такі трафей ад заўзятараў – уручаюць найлепшаму па выніках месяца.

«Гомель»

Тут таксама не зразумела, ці ёсць пераходны прыз у гэтым сезоне. Затое ў мінулым ён быў арыгінальны – вялікая «таблетка валідолу», якую гульцам падарылі заўзятары.

«Віцебск»

Не зразумела, што цяпер з узнагародай найлепшаму гульцу матча, і ў Віцебску. А ў мінулым сезоне клуб дзялiўся відэа, дзе форвард Мікіта Кабацкі гаворыць пераможную прамову ў масцы Бэтмена.

«Брэст»

У горадзе над Бугам у гэтым сезоне ўручаюць масiўную статуэтку зубра.

«Шахцёр»

У Салігорску найлепшы атрымлівае сапраўдную гарняцкую кірку.

Яе ў каманду прынёс трэнер брамнiкаў Максім Трубіцын. «Ён яе знайшоў у вёсцы ў бабулі. Яна была старая-старая, мы яе падшаманілі», – распавядаў галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс.

«Хімік»

Ці ўручаюць штосьці найлепшаму гульцу ў Наваполацку ў гэтым сезоне – не зразумела. Раней з рук у рукi пераходзiў зялёны шлем, у якім выступалі ў 1990-я хакеісты «Паліміра», як раней называўся «Хiмiк».

«Яго [экс-трэнер «Хіміка»] Віталь Валуй прынёс у распранальню. Магчыма, ён у ім у залатыя гады паказваў свой найвышэйшы клас. Калі сур’ёзна, не ведаю гісторыю», – распавядаў былы форвард каманды Міхаіл Бучкін.

«Лакаматыў»

У Оршы ў гэтым сезоне ўручаюць ланцуг з вялiкiм дыскам, на якiм нанесены лагатып клуба.

«Ліда»

Найлепшы гулец «рыцараў» з гэтага сезона апранае фуражку «мiнiстэрства па надзвычайных справах» Лукашэнкi.

«Магілёў»

«Львы» ў апошнія сезоны сваіх заўзятараў перамогамі цешаць нячаста, магчыма, таму ў іх сацыяльных сетках цяжка знайсці згадку пра нейкі пераможны прыз. Але раней гэта была, падобна да Наваполцка, зялёная каска.

«Авіятар»

Падставы паказаць сваю ўзнагароду камандзе прыйшлося чакаць ажно да 25 лістапада, тады каманда перапыніла серыю з 25 паражэнняў запар.

У «Авіятары» найлепшаму ўручаюць адразу дзве ўзнагароды: шапку-вушанку і плюшавую капібару.

«Славуціч»

Прэс-служба расійскага дэбютанта экстралігі пакуль не раскрывала ўзнагароду найлепшага гульца матча ў сваёй камандзе.

Іншыя пасты карыстальніка

Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
Учора, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
25 красавіка, 06:43
3
Кавалевіч у цудоўнай форме! Захапіўся нават Туміловіч
24 красавіка, 22:47
Чым футбалісты «Дынама» займаліся ў вольны час у момант зняволення ў Стайках? Паказаў малады паўабаронца клуба
24 красавіка, 18:47
В «Витебске» 4-й главный тренер за неполные 8 месяцев – нового нашли на дне ЧБ (и это не самый очевидный выбор)
23 красавіка, 15:21
У Д2 заляцеў «сухі ліст» – форвард «Баранавіч» забіў прамым ударам з кутняга
21 красавіка, 13:51
Ходить на минское «Динамо» в КХЛ, хоть за ним и стоят лукашисты, и на концерты Лепса, который за войну, – всё же норм?
21 красавіка, 03:12
Чуткі пра магчымае прызначэнне Гурэнкі ў расійскі клуб насмяшылі яго экс-партнёра. У кар'еры трэнера чорны адрэзак, але ён не сумуе
20 красавіка, 06:00
3
Спроба №5 Сабаленка – зноў палюе на аўто, за якім абяцала вяртацца бясконца, хаця магла б купіць дзясяткі такіх на прызавыя (іх ёй мала)
19 красавіка, 06:00
4
Клубы беларусов страдают в России: «Урал» Филипенко обвиняют в договорняке, «Химки» Капленко в долгах, ну и Гончаренко
18 красавіка, 17:00
3
Заўзятарка «Арыса» намалявала Шпілеўскага – беларус ацаніў
17 красавіка, 15:23
«Неман» забраковал этих игроков, а сейчас они решают за другие команды ЧБ
16 красавіка, 16:00
2
Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога
15 красавіка, 13:00
Протас атрымаў вельмі непрыемную траўму – яго парэзалі каньком. У такіх інцыдэнтаў бываюць і больш сур'ёзныя наступствы
15 красавіка, 06:17
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах
12 красавіка, 06:00
2
БАТЭ і «Гомель» згуляюць у рэтра-формах – адны прэзентавалі з легендамі, іншыя – на заводзе
11 красавіка, 15:14
Команда блогеров будет играть в Д3 Беларуси: вот на чем они собирают сотни тысяч просмотров
10 красавіка, 19:00
1
Усе пасты