Tribuna/Хакей/Блогі/Топ-матч ЧБ з рэкордам па шайбах прайшоў на нейтральнай пляцоўцы – i не адзiн ён выселены ў iншы горад «марафонам» за дыктатуру

Топ-матч ЧБ з рэкордам па шайбах прайшоў на нейтральнай пляцоўцы – i не адзiн ён выселены ў iншы горад «марафонам» за дыктатуру

Здаецца, тая ж прычына ў паўзы «Дынама».

Аўтар — Alex Zagorski
18 студзеня, 06:00
1
Топ-матч ЧБ з рэкордам па шайбах прайшоў на нейтральнай пляцоўцы – i не адзiн ён выселены ў iншы горад «марафонам» за дыктатуру

16 студзеня ў экстралізе адбыўся самы выніковы матч сезона. Сябе апраўдала топ-афiша: «Нёман» і «Металург» з групы лiдараў накідалі ў браму адзін аднаго 13 шайбаў, сустрэча скончылася перамогай гродзенскай каманды 8:5. Яна ў другім перыядзе ўвогуле зрабіла лік 7:2 на сваю карысць, але «Металург», чэмпіён апошніх трох сезонаў, сышоў ад разгрома. Пры гэтым тры шайбы «Нёман» аформiў у меншасцi (адну з iх у пустую браму).

Але ўсяго гэтага заўзятары ў Гродне не пабачылi – таму што матч праходзіў у Лідзе, дзе адбудзецца i другая сустрэча 18 студзеня. Ну а да гэтага «Ліда» гуляла ў Гродне – з расійскім «Славуцічам» 9 і 11 студзеня (1:2, 1:5). Пра перанос гульняў паведамілі яшчэ 20 снежня, патлумачыўшы «занятасцю лядовых арэн».

Шэраг аматараў хакея перастаноўкі абурылі – людзі прасілі патлумачыць, хто заплацiць iм за абанемент, называлi сiтуацыю «пляўком у твар» ды проста задавалiся пытаннем: а што можа быць у лядовым палацы больш важным, чым хакей?

Але ў рэжымнай Беларусi ёсць мерапрыемствы, дзеля якiх выселяць нават хакеiстаў. У даты, у якiя «Лiда» i «Нёман» гуляюць не ў сваiх гарадах, у Лiдзе ды Гродне праходзяць прапагандысцкiя мерапрыемствы ў межах так званага «Марафона адзінства». Яго праводзяць для ўсхвалення Аляксандра Лукашэнкі, хаця незразумела, для чаго яму – вiдавочна, што кантраляваная праз «сiлавiкоў» сiстэма намалюе яму спушчаныя «зверху» лiчбы пасля запланавай на 26 студзеня клаунады, якая для чагосьцi завецца «прэзiдэнцкiмi выбарамi». Мерапрыемствы «Марафона адзiнства» праходзяць пад кiраваннем нявесткi дыктатара Ганны Лукашэнкi за грошы падаткаплацельшчыкаў – толькi ў Магiлёве гэта абышлося больш чым у 200 тысяч долараў, а агiтатары павiнныя былi ахапiць 14 гарадоў. Там са сцэны выступаюць чыноўнікi, спевакі і артысты, TikTok’‎еры з мiльёнамi падпiсчыкаў – шмат хто з пералiчаных звязаны з медыяхолдынгамі, якiя прасоўваюць песнi Ганны Лукашэнкі (вядомай таксама як Сялук).

Дэ-юрэ гэта не агiтацыя за Лукашэнку, якая з пачаткам у вераснi была б парушэннем нават рэжымнага выбарчага заканадаўства, але дэ-факта ў гэтым нуль сумневаў. Падчас агітацыі наўпрост пераконваюць, як «прыемна» жывецца пры дыктатары, не змаглi i без дэманiзацыi апазiцыi – вось адзiн з прыкладаў.

Нягледзячы на не тое каб цёплае надвор’е, шэраг выступленняў праводзяць на вулiцы. У той жа Лiдзе 11 студзеня, калi мясцовы клуб гуляў у Гродне, сам палац быў заняты толькi пад адзiн канцэрт з трох.

18 студзеня у Гродне галоўны канцэрт таксама пройдзе перад лядовым палацам, а ўнутры ў той жа дзень запланаваная выстава каманды «МАЗ–СПОРТаўта». Яе кiраўнiк Сяргей Вязовіч таксама будзе выступаць на iншай гродзенскай лядовай пляцоўцы, дзе да яго далучацца першая беларуская касмiчная турыстка Марына Васiлеўская (якую за палёт у гонар рэжыму абвясцiлi «героем») ды прарасійскі прапагандыст Вадзім Гігін. Не так даўно ў яго прысутнасцi ў Брэсце чэмпiёнка АГ Юлiя Несцярэнка падчас аналагiчнага выступа проста пачала расказваць небылiцы, каб абялiць дыктатуру.

А што адбылося з наведвальнасцю хакея ў няродных гарадах? «Лiда» ў Гродне не карысталася папулярнасцю – два матчы на трохтысячнай арэне наведалi 192 і 180 чалавек, калi на па-сапраўднаму хатнiя сустрэчы клуба збiралiся ў сярэднiм 572 гледачы. Самую выніковую гульню сезона «Нёман» – «Металург» на «тысячнiку» ў Лідзе назiралi 503 чалавекi, у Гродне наведвальнасць у тры разы большая – 1522 гледачы ў сярэднiм.

Фан-сектар «Нёмана» на матчы з «Металургам» у Лiдзе

З 20 студзеня прапагандысцкі «Марафон адзінства» будзе праходзіць у Мінску. Упор зробяць на выставы – i, хутчэй за ўсё, менавiта з гэтым звязаная «немагчымасць правядзення матчаў» на «Мiнск-Арэне», праз якую былi перанесеныя пяць хатнiх сустрэч хакейнага «Дынама». У адрозненне ад гродзенцаў i лiдчан, «зубры» пакуль проста не гуляюць – атрымалi двухтыднёвую паўзу, пасля якой будуць наганяць. Ёсць рызыка, што ўскладнены праз сiтуацыю з пераносамi каляндар перашкодзiць дынамаўцам у барацьбе за нешта лепшае, чым сёмае-восьмае месца Захада па вынiках «рэгуляркi».

Што тычыцца ЧБ, там у верхняй шасцёрцы ўсё шчыльна – «Нёман» пакуль вырваўся на другое месца, пакiнуўшы «Металург» чаацвёртым, але ўжо iх новая гульня ў Лiдзе можа ўсё перавярнуць.

колясик
Почему не сделать возможность читать на русском языке????
Адказаць
1

Іншыя пасты карыстальніка

За пратэсты «асудзілі» асаблівую легенду белфутбола – стрыечны пляменнік Кучука мае 4 матчы ў Д1, але шалёна калаціў у «міноры»
16 сакавіка, 18:00
1
Моцны стары з адкрыцця ЧБ – украінец: у 18 ваяваў у Беларусі (то была «брудная справа»), дапамог прыходу дыктатара, які цяпер за Пуціна
14 сакавіка, 19:00
Клуб беларуса ў Польшчы драматычна змяніў уласніка: горад стаміўся плаціць, першымі ў чарзе быў каламутны бізнес
12 сакавіка, 12:04
Леўшуноў – адзіны абаронца з двух апошніх драфтаў НХЛ, хто змог зрабіць гэта. Наперадзе – іншыя рэкорды
11 сакавіка, 17:00
Стаіць за Радзіму жонкі, быў паранены, не змог пахаваць маму. Як вясляр з Беларусі стаў камандзірам палка Каліноўскага
11 сакавіка, 06:21
Дзівосы футбольнага менеджменту ў Беларусі: даць кантракт – і выперці праз пару тыдняў. Адзін клуб гэта асабліва любіць
10 сакавіка, 14:00
Што расказваюць беларускія футбалісты пра сваё жыццё ў Партугаліі: лозунгі СССР, танцы з сябрам ды жартачкі
8 сакавіка, 06:01
У Польшчы Шкурыну параілі скінуць пару кіло. Што? У беларуса праблемы з вагой?
7 сакавіка, 12:34
Талент, які выбухнуў у 2023-м, усё шукае сябе: правал у Брэсце, няўдалае вяртанне дадому, далей – рэанімацыя ў Маладзечне
6 сакавіка, 18:30
«Крумкачы» прыбралі крумкача з лагатыпа – навошта?
4 сакавіка, 13:20
1
Неверагодны гол з жаночага чэмпіянату Мексікі – пяткай, бокам, у скачку, у дальнюю дзявятку!
4 сакавіка, 11:00
Спартсмены ў Беларусі раптам на паперы перасталі мець дачыненне да лукашэнкаўскіх сілавікоў. Усё ж хочуць на Алімпіяду?
4 сакавіка, 06:21
Нічога сабе мікс: нарвежка з футбольным мінулым + песня дачкі беларускі пра савецкую суку = Ірландыя на «Еўрабачанні»!
2 сакавіка, 06:39
2
Куды з бядовага «Мінска» збеглі гульцы: легіянеры – у Еўропу, беларусы – у мінор Расіі ды да канкурэнтаў па ЧБ
28 лютага, 15:13
1
У беларусаў – траблы ў НХЛ: Калячонак не гуляў у «Юце», а цяпер і ў «Пітсбургу» сядзіць, але ў Коласава ўсё яшчэ горш
27 лютага, 15:21
Фэйл дня: «Карона» Шыкаўкі не забіла 2 пенальці – і вылецела з Кубка, саступіўшы з розніцай у 2 мячы
26 лютага, 12:50
Вось чаму Протас адзін з самых карысных у НХЛ: адпрацаваў у варатарскай «Вашынгтона» і скраў 100% гол у суперніка!
26 лютага, 11:40
Пакуль старэйшы Протас разрывае НХЛ, брат перабіў яго ў юніёрскай лізе і паставіў пару рэкордаў
26 лютага, 06:19
Шкурын – 19-ы беларус у гісторыі, за якога ў футболе далі ад мільёна еўра і больш, але нават у апошнія гады ён не самы дарагі
24 лютага, 16:00
«Дынама» ўзяло Суперкубак без 18 (!) гульцоў чэмпiёнскага ростэра – вось куды яны сышлi (нехта паспрабуе адняць iншыя трафеi)
23 лютага, 12:30
Усе пасты