У беларускi хакей хочуць у расiйскiм горадзе, дзе праз вайну пастаянна штосьцi выбухае – ракетная небяспека нават спыняла матч
А на арэне размешчаная Z-сiмволiка.
16 студзеня стала вядома, што ў хакейны чэмпiянат Беларусi хоча зайсцi новы клуб з Расіі. Але ёсць вялiкае пытанне, цi будуць радыя ў ФХБ i беларускiх камандах – таму што iх могуць чакаць сапраўды небяспечныя выезды. Раскажам пра гэта больш падрабязна.
Адзiн расiйскi клуб з бягучага сезона ў ЧБ ужо гуляе – смаленскі «Славуціч», якi пасля 40 матчаў дзелiць сёмае месца ў таблiцы «рэгуляркi» экстралiгi. Яго аднавiлi пасля шматгадовага перапынку – пры колiшнiм удзеле ў расiйскiм Д3 камандзе прыходзiлася дабiрацца на гасцявыя матчы за тысячы км, на што ў 2017-м перастала хапаць грошай. Праз блiзасць Смаленска да Беларусi самы далёкi выезд – 670 км да Брэста, з такiмi раскладамi фiнансы на перастварэнне каманды знайшлiся. Але для пуцiнскага губернатара Смаленскай вобласці Васіля Анохіна клуб у ЧБ – у першую чаргу iнструмент уплыву, таму што рэгiён, на думку чынушы, вырашае «важную інтэграцыйную задачу» (iншай, акрамя паглынання Беларусi калi-небудзь, у расiйскага боку няма).
З сезона-2025/26 хочуць стартаваць у ЧБ у Бранску – цэнтры яшчэ адной памежнай расiйскай вобласцi. Дзяржадказны за мясцовы спорт Максім Рудзін назваў знаёмыя прычыны – ствараць клуб пад патэнцыйны ўдзел у расiйскiм Д2 вельмi дорага, а па Беларусi не так шмат ездзiць (да Гродна i Брэста каля 800 км). I нават не на пустым месцы, як у Смаленску, прыйдзецца ўсё рабiць – ёсць моладзевая каманда «Бранск», якая гуляе ў расійскай моладзевай НМХЛ. Праўда, два апошнія сезоны не выходзіць у плэй-оф, а проста цяпер займае 10-е месца з 12 у сваёй Заходняй канферэнцыі, але, якi б нi быў, гатовы фарм-клуб. Рудзiн сказаў, што пытанне з тым, каб падаць афiцыйную заяўку ў экстралiгу на будучы сезон, вырашаць у найблiжэйшы час.
Але адна справа – адносна бяспечны Смаленск. I зусiм iншая – Бранск, якi блiзка знаходзiцца i да расiйскай мяжы з Украiнай. А вайна, якую Расiя з 24 лютага 2022 года працягвае ва Украiне з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi, мае i адваротны бок – па расiйскiм тэрыторыям рэгулярна прылятаюць удары ў адказ, i Бранск тут пастаянная мэта.
Цяпер «Бранск» гуляе ў самым вялiкiм лядовым палацы ў горадзе (iх там тры, а неўзабаве будзе пяць) змяшчальнасцю ў 1000 гледачоў. I не так далёка ад яго за апошнiя месяцы адбыўся цэлы шэраг выбухаў.
Так, 10 i 19 лістапада 2024 года пад абстрэл патрапляў буйны арсенал расійскай акупацыйнай арміі ў Карачаве. У другiм выпадку тое быў першы выпадак выкарыстання Украінай ракет ATACMS для ўдару па расійскай тэрыторыі. Выбухi адбывалiся ў прыкладна 40 кіламетрах ад хатняй арэны «Бранска».
13 студзеня адбылася атака на хімзавод у пасёлку Сяльцо – гэта 25 км ад лядовага.
Праз наступствы атакі дронаў 21 кастрычніка 2024-га ў Бранску спыніў працу завод ваеннай мікраэлектронікі «Крэмній Эл» – у 7 кіламетрах ад лядовага палацу.
10 снежня 2024-га ўдарылi па нафтазаводзе ў Бранску – усяго ў 4 кіламетрах ад арэны «Бранска».
20 лістапада праз «паветраную трывогу» ў Бранску ўвогуле спынiлi матч – праўда, футбольны, паміж мясцовым «Дынама» ды «Іртышом» у межах расiйскага Д3. Каманды па тады чакалi адбою ракетнай небяспекi ў падтрыбунцы – праз 45 хвiлiн гульню ўсё ж узнавiлi i давялi да канца.
Хакейны ж «Бранск» зусiм не супраць вайны. На клубным сайце размешчаная агітацыя пайсці на кантракт ва ўзброеныя сілы – фактычна гэта пуцёўка ў шэрагi акупантаў.
Ну а на клубнай арэне размешчаны вялiкi банер з лiтарай Z ў колерах георгiеўскай стужкi – i тое, i другое ёсць сiмваламi расiйскай агрэсii.