Tribuna/Хакей/Блогі/Вы маглі не заўважыць, а Шаранговіч «ажыў» і ўсчаў гонку з Протасам – магчыма, ізноў выдасць магутны трук

Вы маглі не заўважыць, а Шаранговіч «ажыў» і ўсчаў гонку з Протасам – магчыма, ізноў выдасць магутны трук

Яшчэ нядаўна гаварылі пра крызіс, а тут такое.

Аўтар — Alex Zagorski
26 студзеня, 18:00
Вы маглі не заўважыць, а Шаранговіч «ажыў» і ўсчаў гонку з Протасам – магчыма, ізноў выдасць магутны трук

У ноч на 26 студзеня нападнік «Калгары» Ягор Шаранговіч набраў чарговыя пункты ў НХЛ – двума асістамі дапамог перамагчы «Мінесоту» (5:4). Дзякуючы поспеху «Флэймз» крыху падмацаваліся на 8-м радку табліцы Заходняй канферэнцыі.

Для беларускага хакеіста гэта былі 16-ы і 17-ы пункты ў сезоне – цяпер на яго рахунку 9 галоў і 8 асістаў за 40 гульняў: усё яшчэ сціплыя лічбы ў параўнанні з сезонам-2023/24, калі Шаранговіч паставіў беларускі рэкорд па колькасці пунктаў (31+28).

Не так даўно мы разглядалі прычыны спаду ў нападніка «Калгары». Сярод іх былі траўма на пачатку сезона і адсутнасць пастаянных партнёраў – падчас цяперашняй рэгуляркі Шаранговіч быў цэнтрам трэцяй пяцёркі, правым нападнікам першай, левым у другой і трэцяй.

Стабільнае спалучэнне знайшлі для беларуса толькі пад сярэдзіну снежня – яго замацавалі на левым флангу арыентаванага на стрымліванне трэцяга звяна з Конарам Зары ў цэнтры і Джэйкабам Пелецье на правым баку. Але першапачаткова і гэта выглядала не самым удалым рашэннем – у тым месяцы распачалася рэкордная безгалявая серыя Шаранговіча, якая ў выніку дасягнула адзнакі ў 15 матчаў (цягам іх было толькі 3 асісты) і перарвался толькі 14 студзеня новага года. Праз такія сумныя дасягненні Алекс Русо з The Win Column прапанаваў перавесці беларуса ў запас, а аўтары The Atletic увогуле загаварылі пра неабходнасць абмену.

Але з пачаткам 2025-га, калі рэгулярка НХЛ пераадолела экватар, статыстычныя лічбы Шаранговіча пайшлі ўгору. За 11 матчаў новага года на рахунку гульца 3 гола і 5 асістаў – гэта 47% пунктаў (усяго 17) у сезоне.

Прычым 75% ад набраных за гэты месяц выніковых балаў прыйшліся на перыяд, калі Ягору змянілі пазіцыю – пасля траўмы партнёра па звяну Конара Зары ў матчы з «Анахаймам» 8 студзеня на яго ролю цэнтрфорварда перавялі Шаранговіча, і з таго моманту беларус вызначыўся 3 галамі і 3 асістамі ў 7 гульнях.

Ужо на другі матч у новай ролі беларус набраў 1+1 і стаў другой зоркай сустрэчы з «Чыкага» 14 студзеня (5:2) – голам Шаранговіч адзначыўся падчас контратакі ў меншасці.

Наступную шайбу закінуў праз тры дні, але тое не ўратавала «Калгары» ад паразы з «Сэнт-Луісам», канкурэнтам у барацьбе за плэй-оф (1:4). Але ж сам Шаранговіч атрымаў найлепшую адзнаку сярод сукаманднікаў – 7,2 паводле Flashscore.

Апошняя на сёння шайба беларуса атрымалася пацешнай – Шаранговіч не здолеў трапіць у пустую браму «Бафала» першым кідком, а пры другой спробе фактычна скраў гол у Джонатана Юберта. Мяркуючы па тым, як пасмяхаліся хакеісты, ніхто ў крыўдзе не застаўся.

На адрэзку ў сем матчаў пасля пераводу ў цэнтр трэцяга звяна Шаранговіч з'яўляецца адным з найлепшых бамбардзіраў «Калгары»: як і ў беларуса, па 6 пунктаў на рахунку маюць партнёр па звяну Джэйкаб Пелецье (3+3) і Блэйк Коўлман з другой пяцёркі (1+4).

У 2025-м Шаранговіч набраў амаль столькі ж пунктаў, колькі і Аляксей Протас – 8 балаў супраць 9 у нападніка «Вашынгтона», але ў таго на рахунку на адзін матч больш (11 і 12 адпаведна). Беларусы ў бягучым годзе трымаюць прыкладна аднолькавы тэмп набору пунктаў за гульню: 0,72 у сярэднім у Шаранговіча супраць 0,75 у Протаса.

Увогуле Шаранговіч не першы раз «раскрываецца» пад экватар сезона. У сезоне 2021/22 у нападніка было толькі 13 пунктаў да новага года, а пасля свята тады яшчэ нападнік «Нью-Джэрсі» давёў справу да 46 балаў (24+22) – і тое быў найлепшы сезон у складзе «Дэвілз».

Магчыма, цяпер такі ж фокус Шаранговіч прадэманструе з «Калгары»?

Іншыя пасты карыстальніка

Моцны стары з адкрыцця ЧБ – украінец: у 18 ваяваў у Беларусі (то была «брудная справа»), дапамог прыходу дыктатара, які цяпер за Пуціна
Учора, 19:00
Клуб беларуса ў Польшчы драматычна змяніў уласніка: горад стаміўся плаціць, першымі ў чарзе быў каламутны бізнес
12 сакавіка, 12:04
Леўшуноў – адзіны абаронца з двух апошніх драфтаў НХЛ, хто змог зрабіць гэта. Наперадзе – іншыя рэкорды
11 сакавіка, 17:00
Стаіць за Радзіму жонкі, быў паранены, не змог пахаваць маму. Як вясляр з Беларусі стаў камандзірам палка Каліноўскага
11 сакавіка, 06:21
Дзівосы футбольнага менеджменту ў Беларусі: даць кантракт – і выперці праз пару тыдняў. Адзін клуб гэта асабліва любіць
10 сакавіка, 14:00
Што расказваюць беларускія футбалісты пра сваё жыццё ў Партугаліі: лозунгі СССР, танцы з сябрам ды жартачкі
8 сакавіка, 06:01
У Польшчы Шкурыну параілі скінуць пару кіло. Што? У беларуса праблемы з вагой?
7 сакавіка, 12:34
Талент, які выбухнуў у 2023-м, усё шукае сябе: правал у Брэсце, няўдалае вяртанне дадому, далей – рэанімацыя ў Маладзечне
6 сакавіка, 18:30
«Крумкачы» прыбралі крумкача з лагатыпа – навошта?
4 сакавіка, 13:20
1
Неверагодны гол з жаночага чэмпіянату Мексікі – пяткай, бокам, у скачку, у дальнюю дзявятку!
4 сакавіка, 11:00
Спартсмены ў Беларусі раптам на паперы перасталі мець дачыненне да лукашэнкаўскіх сілавікоў. Усё ж хочуць на Алімпіяду?
4 сакавіка, 06:21
Нічога сабе мікс: нарвежка з футбольным мінулым + песня дачкі беларускі пра савецкую суку = Ірландыя на «Еўрабачанні»!
2 сакавіка, 06:39
2
Куды з бядовага «Мінска» збеглі гульцы: легіянеры – у Еўропу, беларусы – у мінор Расіі ды да канкурэнтаў па ЧБ
28 лютага, 15:13
1
У беларусаў – траблы ў НХЛ: Калячонак не гуляў у «Юце», а цяпер і ў «Пітсбургу» сядзіць, але ў Коласава ўсё яшчэ горш
27 лютага, 15:21
Фэйл дня: «Карона» Шыкаўкі не забіла 2 пенальці – і вылецела з Кубка, саступіўшы з розніцай у 2 мячы
26 лютага, 12:50
Вось чаму Протас адзін з самых карысных у НХЛ: адпрацаваў у варатарскай «Вашынгтона» і скраў 100% гол у суперніка!
26 лютага, 11:40
Пакуль старэйшы Протас разрывае НХЛ, брат перабіў яго ў юніёрскай лізе і паставіў пару рэкордаў
26 лютага, 06:19
Шкурын – 19-ы беларус у гісторыі, за якога ў футболе далі ад мільёна еўра і больш, але нават у апошнія гады ён не самы дарагі
24 лютага, 16:00
«Дынама» ўзяло Суперкубак без 18 (!) гульцоў чэмпiёнскага ростэра – вось куды яны сышлi (нехта паспрабуе адняць iншыя трафеi)
23 лютага, 12:30
«Дынама» знесла двух топаў КХЛ – цяпер да другога месца Захаду ачкоў, як ад 8-га: вось хто цягне клуб і якія расклады на фінішы
22 лютага, 18:55
Усе пасты