Tribuna/Хакей/Блогі/Зборную Беларусі па хакеі не вярнулі ў міжнародныя турніры – можна і далей расказваць, як бы мы ўсіх парвалі

Зборную Беларусі па хакеі не вярнулі ў міжнародныя турніры – можна і далей расказваць, як бы мы ўсіх парвалі

«І чэхаў, і фінаў, і шведаў».

5 лютага, 12:09
1
Зборную Беларусі па хакеі не вярнулі ў міжнародныя турніры – можна і далей расказваць, як бы мы ўсіх парвалі

4 лютага Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) працягнула адхіленне зборнай Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў на сезон-2025/26. Абмежаванне дзейнічае з лютага 2022-га ў адказ на суўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскім уварванні ва Украіну. У ІІХФ ізноў палічылі, што допуск беларускай і расійскай каманд створыць пагрозу бяспецы хакейных турніраў. Такім чынам зборная Беларусі цяпер дакладна прапусціць ЧС-2026 (наконт 2025-га спадзеваў не было).

Пытанне пра падаўжэнне/зняццё бана на сезон-2026/2027 ІІХФ плануе разгледзець не пазней за травень 2026-га. А да гэтага часу прадстаўнікі беларускага хакея могуць і далей працягваць трэсці кулаком і расказваць, як бы ўсіх абгулялі на чэмпіянаце свету. А такіх заяў за тры гады набралася дастаткова.

Прычым смелыя словы гучалі не толькі ад чыноўнікаў, але і ад саміх хакеістаў. Форвард СКА Уладзімір Алістраў верыць, што зборнай Беларусі па сілах узяць ажно залатыя медалі на сусветным першынстве – трэба толькі вельмі добра пастарацца на лёдзе. У падобна ключы выказваўся абаронца «Тарпеда» з Ніжняга Ноўгарада Данііл Бокун, які лічыць, што задача выйсці ў плэй-оф ЧС – гэта проста непавага да зборнай Беларусі, бо яе склад дазваляе разлічваць на больш высокія мэты.

Яшчэ адзін гулец СКА, абаронца Сяргей Сапега, зусім нядаўна расказаў, што на чэмпіянаце свету зборная магла б прэтэндаваць «сто працэнтаў на топ-8, а то і вышэй». На яго думку, ключавую ролю ў поспеху згулялі б хакеісты, якія выступаюць у Паўночнай Амерыцы. А яшчэ Сапега не змог адказаць на пытанне, ці паехаў бы ён на ЧС пад нейтральным сцягам: «Не ведаю, тут вельмі шмат фактараў. Не мне вырашаць, ехаць ці не. Было б выдатна ўдзельнічаць у міжнародных турнірах, але тут ад нас мала што залежыць».

На сур'ёзны вынік у выпадку допуску разлічвае і Яўген Лісавец. Калі яшчэ абаронца гуляў у КХЛ, а не ў «Брэсце», то лічыў, што ў зборнай Беларусі можна сабраць магутны сплаў маладосці і досведу. А вось галкіпер СКА Павел Майсеевіч упэўнены, што баяздольнай выглядала б не толькі дарослая зборная, але і юніёрскія і моладзевая каманды, таму што «расце выдатнае пакаленне гульцоў». Тым часам Віталь Пінчук з мінскага «Дынама» лічыць, што зборная пасля вяртання ўсіх здзівіць, бо «падрастае плеяда маладых класных гульцоў».

Смуткаваў праз адхіленне амерыканец з беларускім пашпартам Шэйн Прынс, які цяпер выступае за «Адмірал». На думку форварда, Беларусь і Расія – «вялікія» хакейныя дзяржавы, і ад іх адхілення дрэнна ўсім.

Канешне, тэма таго, як бы зборная Беларусі ўсіх парвала ў выпадку допуску, не магла абысціся без чыноўнікаў. І калі старшыня федэрацыі Аляксандр Багдановіч даволі сціпла казаў, што бан зробіць зборную мацнейшай, чаму паспрыяе мноства матчаў з расіянамі, то экс-кіраўнік федэрацыі Дзмітрый Баскаў фантазуе пра тое, як беларусы цяпер маглі б абгульваць топавыя еўрапейскія зборныя:

«Наша зборная заслужыла таго, каб казаць пра тое, што ў нас сапраўды добрае пакаленне беларускіх хакеістаў. На вялікі жаль, сёння ў гэтай сусветнай палітыцы мы не можам паказаць наш сапраўдны ўзровень. Вырасла наймацнейшае пакаленне беларускіх хакеістаў, якія сёння б абгульвалі, я ўпэўнены, і чэхаў, і фінаў, і шведаў. Верым у тое, што ўсё ж здаровы сэнс пераможа. І мы прыедзем на нейкі міжнародны форум і пакажам сапраўдны стыль беларускага хакея».

Але далей за ўсіх пайшоў яшчэ адзін экс-старшыня ФХБ Яўген Ворсін. Ён чамусьці вырашыў, што «яны» (мяркуючы па ўсім, на ўвазе маюцца так званыя краіны Захаду) яшчэ прыйдуць да зборнай Беларусі з просьбамі правесці ЧС, бо самі не ў стане зрабіць яго прыбытковым.

Як бы там ні было, але давесці сваю здольнасць на ўзроўні сусветных зборных не словамі, а справай, беларускія хакеісты і іх начальнікі змогуць не хутка. Апошні рэальны турнір скончылся для зборнай Беларусі татальныя фіяска – апошняе месца ў групе з васьмі каманд ніжэй нават за Вялікабрытанію. А горай на тым турніры выступілі толькі італьянцы. Часам мары і рэчаіснасць вельмі дысануюць паміж сабой.

sslazio87
они вошли в историю и остануться навеки как команда проигравшая Великобритании.и никому они не нужны и не интересны на чм.все.тчк.
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

«Динамо» Минск обошло ЦСКА в КХЛ и сыграет с ним в плей-офф. А что, клуб путинской армии больше не топ?
Учора, 19:00
2
Беларусь ці Украіна? Мілеўскаму прапанавалі абраць толькі адну краіну
20 сакавіка, 14:50
Савицкий и БАТЭ – яркие качели: срыв после квартиры, горло Капского, «унижение» – и опять попытка трансфера (а кто кого хотел?)
20 сакавіка, 06:00
Неверагодны Протас у лічбах: стаў найлепшым сярод беларусаў у НХЛ па пунктах за сезон, а вось чым уражвае на ўзроўні лігі
19 сакавіка, 20:00
Сабаленка ўмее ў футбол і нават мае напарніка ў камандзе: жанглюе, эфектна бегае, а вось б'е небяспечна
19 сакавіка, 12:00
Бразілец, які пешкі і з пузікам разрываў за «Віцебск», цяпер жыве ў Літве: трэнуе дзяцей, скінуў 20 кг, завязаў з алкашкай
19 сакавіка, 06:00
1
У Лукашэнкі куча рэзідэнцый – пры ніх ёсць тэнісныя корты, лыжаролерная траса і нават лядовы палац
18 сакавіка, 20:00
Трэнер, які быў лузерам з «Мінскам», выйграў Кубак Расіі. Вось як гэта ў яго атрымалася
17 сакавіка, 14:19
1
Экс-чэмпіён UFC з Беларусі будзе біцца ў дзіўнай арганізацыі за сціплыя грошы – а самы вялікі ганарар яму дапамог атрымаць Трамп
17 сакавіка, 08:00
Паглядзелі, як мяняўся лагатып чэмпіянату Беларусі па футболе – на першых версіях быў бел-чырвона-белы сцяг
16 сакавіка, 14:18
А вы ведалі, што суддзя, які даў правесці замены «Іслачы» з «Нёманам», інтэлектуал? Мае два чырвоныя дыпломы, ездзіў на шоу «Самы разумны»
16 сакавіка, 12:41
Жонку Глеба-малодшага даймалі пытаннямі пра дзяцей, якіх усё не было. І вось, зацяжараўшы пад 40, яна дала «дарадцам» адлуп
15 сакавіка, 18:00
Што, Гутар у 30+ мог перайсці ў «Аякс»?! Выглядае, гэта не проста байка ад сябра
14 сакавіка, 12:00
После первых матчей сезона тренеры и игроки в Беларуси разнесли поля – вопросы даже к газону, которому нет и 5 лет
13 сакавіка, 12:00
Чым беларускія дзеці адрозніваюцца ад польскіх? Расказвае трэнер з Баранавічаў, які адкрыў клуб у Варшаве
13 сакавіка, 02:52
Чьи клиенты зашли в топ-клубы Беларуси зимой: «Макслайну» помогал Гайдук, «Неману» – пожизненно забаненный
12 сакавіка, 06:54
Клуб з польскага Д2, які зімой не змог заявіць Садоўскага, паехаў на выезд з 14 гульцамі – адыграліся з 0:2, выпусціўшы ў поле брамніка
10 сакавіка, 11:56
Лапавухаў нядаўна атрымаў правы і адправіўся на матч сваёй каманды на машыне – не даехаў, гульню глядзеў на запраўцы
10 сакавіка, 10:04
«Сэрца» з поту, падводка да рэкламы, верш пра «лоўкіх у сексе» – не ўсе дзіўныя віншаванкі белспорту на 8 сакавіка
9 сакавіка, 06:00
У белгандболе шмат навін з Еўропы: трафей у Італіі па зняцці з паўзы, драма са зборнікамі за плэй-оф ЛЧ
8 сакавіка, 12:50
Усе пасты