Tribuna/Хакей/Блогі/Легенда нарвежскага хакея ўжо 15 гадоў разрывае ў НХЛ. А мог жа паехаць у Беларусь – мама была не супраць

Легенда нарвежскага хакея ўжо 15 гадоў разрывае ў НХЛ. А мог жа паехаць у Беларусь – мама была не супраць

Неверагодна, але факт.

Аўтар — Alex Zagorski
2
Легенда нарвежскага хакея ўжо 15 гадоў разрывае ў НХЛ. А мог жа паехаць у Беларусь – мама была не супраць

Апошні тыдзень расійскі галоўны трэнер наваполацкага «Хіміка» Сяргей Пушкоў на слыху. Спачатку выбухнуў лакальны скандал у сацыяльных сетках праз тое, што «Брэст», які ў мінулым сезоне пад кіраўніцтвам Пушкова ўпершыню ў гісторыі дайшоў да фіналу экстралігі, назваў спецыяліста «лішнім» чалавекам на фота. А пасля ўжо сам трэнер выдаў цікавостку.

У інтэрв'ю дыктару-лукашысту Дзмітрыю Аўрамчыку ён распавёў, што падчас першага свайго захода ў наваполацкі клуб у 2006 годзе мог прывезці ў каманду цяперашнюю зорку НХЛ – нарвежскага рэкардсмена па колькасці матчаў і набраных пунктаў (672) у галоўнай лізе свету Матса Цукарэла.

Вось як гэта стала магчычым і чым усё скончылася.

Напрыканцы мінулага стагоддзя Сяргей Пушкоў сам быў хакеістам: гуляў на пазіцыі нападніка ў міноры савецкага хакея і не выйграваў клубных тытулаў на Радзіме. Затое ў 1993 годзе ў складзе зборнай Расіі перамог на чэмпіянаце свету – першым турніры пасля распаду СССР. Пушкоў тады ўзяў удзел у 8 матчах і зрабіў 1 асіст.

У 1996 годзе расіянін паехаў за мяжу, пагуляў у Швецыі і Нарвегіі, а пасля сезона-1999/2000 ва ўзросце 36 гадоў скончыў гульнявую кар'еру у складзе нарвежскага «Фрыск Аскера». Там жа пачаў трэнаваць – працаваў з камандай U-19 у спартыўнай гімназіі клуба. У 2003 годзе там сярод вучняў аказаўся 16-гадовы Матс Цукарэла.

– Я лічу, што ён самы таленавіты, самы вялікі хакеіст Нарвегіі. Але калі ён да мяне прыйшоў у гімназію, я ведаў яго ўжо шмат гадоў. Калі гуляў у «Валерэнгу», Цукарэла быў зусім яшчэ маленькі, але проста жыў у лядовым палацу. Калі трэнаваліся, калі гулялі – Матс заўсёды вакол катка: «Пушкоў, дасі клюшку!».

І вось праз пяць гадоў ён прыходзіць у гімназію «Фрыск Аскера». Убачыў яго на адборы – шыкоўна, вылучаўся адразу! – згадвае сёння трэнер.

Малады Матс Цукарэла

Пад кіраўніцтвам Пушкова Цукарэла прадэманстраваў такую выніковасць, што ў тым жа 2003 годзе трапіў у склад зборнай Нарвегіі на чэмпіянат свету для гульцоў да 18 гадоў (6 матчаў, 2 шайбы), а пазней, у 2004-м, дэбютаваў за аснову «Фрыск Аскера».

За першы паўнавартасны сезон (2004/05) у складзе галоўнага клуба юнак 1987 года нараджэння правёў 25 матчаў, у якіх набраў 5+3, а ў наступным 18-гадовы Цукарэла стаў адным з найлепшых бамбардзіраў «Фрыск Аскера» – 67 (23+41) пунктаў за 50 матчаў у элітным дывізіёне Нарвегіі.

Не дзіва, што таленавітага выхаванца Пушкоў захацеў забраць з сабой у наваполацкі «Хімік», куды яго запрасілі на пасаду галоўнага трэнера перад сезонам-2006/07. Там, уласна, пачалася дарослая кар'ера спецыяліста.

– Цукарэла тады сканчваў гімназію. Я яму прапанаваў: «Паехалі са мной у Наваполацк, у Беларусь» (нашу краіну Пушкоў называе «Белоруссией»). А ён кажа: «Не ведаю, з мамай пагавары».

Я добра сям'ю ведаў. Прыйшоў, кажу, што хачу Матса з сабой забраць у Беларусь. А яго маці кажа: «Дык а я тут прычым? Ён сам няхай вырашае». А ён мне сказаў з ёй пагаварыць.

Хутчэй бы з'ехаў у НХЛ, у Беларусі яго б адразу заўважылі, – расказаў з усмешкай Пушкоў.

Зрэшты, з гэтай заявай расійскі спецыяліст відавочна перабольшвае. Калі ён узначаліў «Хімік», клуб быў далёкі ад сваёй велічы: у перыяд з 1993-га па 2001-ы Наваполацк узяў у чемпіянаце Беларусі два золата, два срэбра, чатыры бронзы, а з сезона-2001/02 навапалачане нязменна фінішавалі ў другой палове табліцы.

Нязначна выправілася становішча і пры расійскім коўчы, які працаваў у клубе да 2010 года. Максімальна «Хімік» забіраўся на 5-ы радок па выніках рэгуляркі, а самым гучным поспехам стаў праход у паўфінал у дэбютным для Пушкова сезоне.

У апошні сезон расіяніна (2009/10) «Хімік» увогуле аказаўся на дне табліцы.

Даўшы згоду, стаць партнёрам Аляксандра Жыдкіх, Дзяніса Тыднюка, Вадзіма Карагі і зусім маладога Аляксандра Кітарава – на сёння іх усіх у той ці іншай ступені можна назваць легендамі беларускай экстралігі. Але не.

Пасля сыходу Пушкова нарвежскі форвард правёў яшчэ два сезоны за «Фрыск Аскер». Самым паспяховым стаў чэмпіянат-2007/08, калі Матс літаральна выбухнуў 91 (36+55) пунктам у 49 матчах і дапамог клубу ўзяць срэбра элітнага дывізіёну. Сам жа быў прызнаны найлепшым хакеістам краіны. Пасля гэтага Цукарэла падпісаў кантракт са шведскім МОДО, адгуляў там пару сезонаў, адзначыўшыся 35 галамі і 69 асістамі за 90 матчаў.

Пакуль «Хімік» бедаваў у апошні сезон Пушкова, 26 траўня 2010 года Цукарэла падпісаў двухгадовы кантракт з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».

Што было далей? Цукарэла стаў найлепшым бамбардзірам НХЛ сярод нарвежцаў, згуляўшы агулам 878 матчаў за «Рэйнджэрс», «Далас» і «Мінесоту». За апошні клуб цяпер ужо 37-гадовы форвард выступае з 2019 года, у бягучым сезоне згуляў 43 матчы і набраў 36 (12+24) пунктаў – чацвёрты паказнік у камандзе.

А мог бы і згубіцца недзе ў «Хіміку», які ў сярэдзіне 2010-х праз нафтагазавы канфлікт Расіі і Беларусі зазнаў такія фінансавыя складанасці, што ад знікнення з хакейнай мапы ўратавала толькі рэарганізацыя ў 2016-м. Ужо больш за 20 гадоў наваполацкі хакей не можа нават наблізіцца да поспехаў канца 90-х.

У сваю чаргу Сяргей Пушков не здолеў пабудаваць кар'еру па-за межамі Беларусі. У нашай краіне расійскі трэнер тройчы станавіўся чэмпіёнам (2014, 2017, 2018) і двойчы перамагаў у Кубку (2017, 2019) з «Нёманам», а ў мінулым годзе давёў «Брэст» да фінала плэй-оф.

Першую палову сезона-2024/25 Сяргей Пушкоў працаваў у трэнерскім штабе мінскага «Дынама», а з 4 студзеня стаў галоўным трэнерам «Хіміка», дзе ў 2006 годзе пачынаў трэнерскую кар'еру на дарослым узроўні. І куды не прывёз нарвежскую зорку НХЛ Матса Цукарэла.

колясик
Пиши лучше на английском.Понятнее!!!
Адказаць
-2
колясик
Деревенский язык.Приходиться переводить.
Адказаць
-2

Іншыя пасты карыстальніка

«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 красавіка, 12:03
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 красавіка, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 красавіка, 19:00
Усе пасты