Вось чаму Протас адзін з самых карысных у НХЛ: адпрацаваў у варатарскай «Вашынгтона» і скраў 100% гол у суперніка!
Але перамагчы ў беларускім дэрбі не атрымалася.
26 лютага ў НХЛ прайшло беларускае дэрбі. «Калгары» Ягора Шаранговіча і Іллі Салаўёва атрымаў перамогу над «Вашынгтонам» Аляксея Протаса – 3:1.
У гэтым матчы Салаўёў зрабіў першае галявое дзеянне ў сезоне, аформіўшы асіст на першую шайбу «Флэймз». Іншыя беларусы ў сустрэчы выніковых балаў у сустрэчы не набралі.
Але Аляксей Протас зноў здолеў вызначыцца: выдатна адпрацаваў клюшкай у сваёй (!) варатарскай і скраў гол у шведа Расмуса Андэрсана, калі той ужо накіроўваў шайбу ў браму.
У бягучым сезоне НХЛ на рахунку беларускага нападніка «Вашынгтона» 50 (23+27) ачкоў за 58 матчаў пры карыснасці «+32». Па апошняму паказніку Аляксей Протас з'яўляецца трэцім ва ўсёй лізе.
Протас монструозно вернулся после отдыха: набрал 4 очка за 2 матча, среди лидеров лиги по полезности
«Кэпіталз» працягваюць трымаць лідарства ва Усходняй канферэнцыі і Сталічным дывізіёне. «Калгары», дзякуючы перамозе, апярэдзіла «Ванкувер» і вярнулася ў зону плэй-оф.